Архив новостей - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

27.02.2020

Сучасны эфектыўны ўрок беларускай мовы і літаратуры

З мэтай павышэння кампетэнтнасці настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ў пытаннях правядзення сучаснага эфектыўнага ўрока беларускай мовы і літаратуры 26 лютага 2020 года ў ДУА “Сярэдняя школа №2 г.п.Глуска” адбылося пасяджэнне метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме “Сучасны эфектыўны ўрок беларускай мовы і літаратуры”.

У працэсе пасяджэння разгледжаны магчымасці актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў і фарміравання ў іх станоўчай матывацыі вывучэння вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”; ахарактарызаваны асаблівасці кантрольна-ацэначнай дзейнасці на ўроку; вызначаны аптымальны аб’ём і змест эфектыўнага дамашняга задання.

У практычным блоку настаўнікі прагледзелі пазакласнае мерапрымства“Свая гульня”, якое правяла з навучэнцамі VІІ-VІІІ класаў настаўнік Аўчыннікава Вікторыя Ігараўна.

  

На пасяджэнні МА настаўнікі абмеркавалі мерапрыемсты да Міжнароднага дня роднай мовы, падзяліліся цікавымі задумкамі далучэння дзяцей да беларускай мовы, яе папулярызацыі сярод падрастаючага пакалення.