Архив новостей - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

27.05.2019

Наведванне абрадавага мерапрыемства «Куст»

  25 мая 2019 года педагогі ўстаноў адукацыі Глускага раёна наведалі Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту і паглядзелі абрадавае мерапрыемства «Куст», якое з’яўляецца дыпломным праектам студэнтаў кафедры этналогіі і фальклору БДУКіМ, рэканструкцыі свята з вёскі Лобча Луненецкага раёна Брэсцкай вобласці. Куст – старадаўны абрад, які прымяркоўваўся да другога дня Сёмухі. У гэты дзень збіраліся дзяўчаты, выбіралі самую прыгожую, прыбіралі яе кустом, кляновымі і бярозавымі галінкамі, абыходзілі двары, спявалі песні. За песні гаспадары адорвалі дзяўчат падарункамі. Пасля заканчэння абраду ўдзельнікі зрывалі галінкі з Куста на шчасце,  гэтае лісце бралі з сабой і сушылі.

 Акрамя таго, педагогі наведалі два навукова-экспазіцыйныя сектары Цэнтральная Беларусьі Падняпроўе, дзе пазнаёміліся з асаблівасцямі архітэктуры і побыту пэўнай мясцовасці.