Архив новостей - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

05.04.2019

Свята “Саракі”

 У ДУА «Яслі-сад № 4 г.п.Глуск» існуе вельмі добрая традыцыя святкаваць незвычайнае свята - Саракі. У народзе кажуць, што ў гэты дзень да нас прылятаюць сорак птушак, сярод іх – жаваранкі. Гэта адзін з вясновых святаў, прысвечаны сустрэчы Дня вясновага сонцастаяння, які быў ледзь не галоўнай падзеяй у жыцці нашых продкаў - славян.

 Выхаванцы старшай групы разам з музычным кіраўніком Ермаковай Нінай Васільеўнай вырашылі таксама адзначыць гэту важную падзею, і паклікаць вясну як след, каб яна хутчэй ўступіла ў свае правы, каб прыляцелі птушачкі і пацяклі ручайкі, весела паблісквалі пад сонечнымі прамянямі.

 Пад вясёлы танец “Мікіта”, карагод “Свяці, свяці, сонейка”, напеўныя беларускія песні пра птушак “Жавараначкі, прыляціце”, разнастайныя гульні хлапчукі і дзяўчынкі зазывалі вясну, гралі на народных інструментах.

 Адзначыўшы такую яркую падзею, выхаванцы засталіся ўпэўненыя, што вясна абавязкова наступіць.

 

Меснік Таццяна Уладзіміраўна, выхавацель