Архив новостей - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

19.03.2019

Рэалізацыя сучасных падыходаў да навучання беларускай мове і літаратуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі

 У дзяржаўнай установе адукацыі “Заеліцкі навучальна - педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” адбылося чарговае пасяджэнне метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме: “Арганізацыя работы з адоранымі дзецьмі на вучэбных занятках і ў пазаўрочны час”.

 У практычным блоку настаўнікі прысутнічалі на інтэлектуальнай гульні  “Што? Дзе? Калі?” па творчасці Аркадзя Куляшова для вучняў IX – XI класаў, вядучым і кіраўніком якой была Пукач Ірына Віктараўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

 Мерапрыемства праводзілася з мэтай выклікаць у вучняў інтарэс самастойна весці пошук і вывучаць дадатковы матэрыял пра жыццё і творчасць паэта; фарміраваць уменне працаваць з вучэбнай і навукова - папулярнай літаратурай; развіваць даследчыя ўменні; прыяць выхаванню пачуцця калектывізму. Педагогамі адзначана, што пастаўленыя мэты ў працэсе гульні былі дасягнутыя.

 У тэарэтычным блоку педагогі абмеркавалі актуальныя пытанні падрыхтоўкі вучняў да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. З формамі, метадамі і прыёмамі работы па  развіцці  творчых  здольнасцей вучняў на занятках  і ў пазаўрочны час пазнаёміла настаўнік сярэдняй школы №1 Куксік Наталля Аляксееўна.

 Алгарытм састаўлення вусных выказванняў па пэўнай тэме асвяціла настаўнік Усцярхоўскага НПК Саковіч Наталля Рыгораўна.

 Настаўнік Заеліцкага НПК Пукач Ірына Віктараўна правяла майстар - клас па падрыхтоўцы вучняў да водгуку на мастацкі твор.

Настаўнікі адзначылі, што пасяджэнне прайшло насычана і карысна для арганізацыі практычнай дзейнасці па арганізацыі работы з адоранымі дзецьмі на ўроках і ў пазаўрочны час.