Архив новостей - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

18.03.2019

ДЗЕЛАВАЯ ГУЛЬНЯ З ПЕДАГОГАМІ

Не шанавалі роднай мовы –

 Чужая месца заняла.

Ды адрадзіць душу і словы

 Нам шанс гісторыя дала.

Усіх адчайна заклікаем

На мове роднай размаўляць.

Любіце мову! – заклінаем,

  Яе нам вечна шанаваць.

 В. Жуковіч

  Фарміраваць беларускае маўленне дзяцей можа толькі выхавальнік, які сам любіць мову і ўмее на ёй  размаўляць. Мова выхавальніка – адна з асноўных крыніц развіцця мовы дашкольніка. Таму на працягу навучальнага года мы арганізуем розныя формы метадычнай дапамогі выхавальнікам, якія спрыяюць больш якаснай арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове.

 Так у ДУА “Яслі-сад №4 г.п. Глуск” для выхавальнікаў была арганізавана дзелавая гульня “Роднай мовы пералівы”  з мэтай  пашырэння ўзроўня ведаў педагогаў па беларусказнаўстве; папаўнення метадычнай скарбонкі ўдзельнікаў семінара практычнымі матэрыяламі; садзейнічання развіццю індывідуальнага творчага вопыту, удасканалення валодання беларускім маўленнем.

 Распачалося ўсе з гульні-віктарыны “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску!”. Пытанні былі звязаны не толькі з роднай мовай, але і літаратурай, гісторыяй і культурай беларусаў. Наступнымі выпрабаваннямі для педагогаў сталі гульня -ветлівасць “Мудраслоўе на кожны дзень”, гульня “Гадавое кола беларускіх свят”, маўленчая гульня  “Перакладзі і растлумач прымаўку”, музычная гульня “Адгадай мелодыю”(запіс беларускіх народных песень, ансамбляў “Верасы”, “Песняры”).

 Завяршылася дзелавая гульня практычнай часткай “Лялька – нацыянальны атрыбут”, якую арганізавала выхавальнік Лебядзева Ірына Уладзіміраўна.  Педагог расказала аб гісторыі з’яўлення  першай лялькі, традыцыях, сямейных падзеях або святах, звязаных з імі. Выхавальнікі не толькі пазнаёмілісяз рознымі відамі лялек, але і самі  змаглі зрабіць ляльку-мотанку, ляльку-берагіню.

        

Людміла Ліхадзіеўская,

намеснік загадчыка

ДУА “Яслі-сад №4 г.п. Глуск”