Архив новостей - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

10.04.2017

Вучым і выхоўваем па-беларуску

  У час вясновых канікул ў ДУА “Яслі-сад №1 г.п.Глуск” прайшоў тэматычны тыдзень “Каб мова беларуская гучала”. Удзельнікамі тэматычнага тыдня з’яўляліся як педагогі і выхаванцы дашкольнай установы, так і бацькі.

  Тыдзень прайшоў вельмі цікава, насычаны рознымі мерапрыемствамі; кожны дзень маў сваю тэматыку. Педагогамі для выхаванцаў былі падрыхтаваны: фізкультурная забава “Вяселыя гульні дзяцей беларусаў”, музычная забава “Беларускія забаўлянкі”.

 У ходзе мерапрыемстваў дзеці сярэдняга і старэйшага ўзросту з вялікім інтарэсам гулялі ў беларускія народныя гульні (“Дзяркач”, “Ручаек”, “Стужачкі”, “Лапці”, “Вяселы капялюш”), спявалі беларускія песні  і калыханкі, слухалі беларускую музыку (“Беларуская трасуха”, “Беларусь блакітная”).

  Была арганізована экскурсія ў дзіцячую школу мастацтва, дзе педагогі расказалі дзецям пра беларускія музычныя інструменты, народныя цацкі, арганізавалі выставу  “Лялькі з саломы, ільну, гліны”.

  З дапамогай бацькоў была арганізавана выстава рэчаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Беларуская старонка”, таксама правялі конкурс сумеснай творчасці дзеці-бацькі “Беларусь мая васільковая”.

 Правядзенне тэматычнага тыдня “Каб мова беларуская гучала” спрыяла ўзбагачэнню ураджанняў выхаванцаў. Дзеці пазналі шмат новага пра беларускі народ, пра яго самабытнасць, пра іх звычаі і традыцыі. Праз гульні, забавы, гутаркі папоўніўся беларускі слоўнік дзяцей.