Спецыяльная адукацыя - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Спецыяльная адукацыя

Сістэма спецыяльнай адукацыі  працуе ва ўмовах, якія зададзены нормамі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. Ва ўстановах адукацыі раёна забяспечваецца магчымасць атрымання адукацыі дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця незалежна ад ступені выяўленасці і якасці наяўных парушэнняў з моманту выяўлення да атрымання прафесійнай адукацыі і працаўладкавання.

Каардынатарам сістэмы спецыяльнай адукацыі раёна з'яўляецца ДУА "Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г.п.Глуска" (http://ckro.glusk.edu.by/).

У раённым банку дадзеных аб дзецях з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця знаходзяцца звесткі аб 359 дзецях, з іх 60 дзяцей-інвалідаў.

Ва ўстановах дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі раёна функцыянуюць:

- 7 класаў інтэграванага навучання і выхавання;

- 4 групы інтэграванага навучання і выхавання,

- 3 спецыяльныя групы;

- 8 пунктаў карэкцыйна-педагагічнай дапамогі.

У ДУА «ЦКРНіР г. п. Глуска» функцыянуюць:

- дашкольная група;

- 10 спецыяльных класаў;

- 17 дзецям да 3-х гадоў аказваецца ранняя комплексная дапамога ва ўмовах ЦКРНіР.

Апорнымі ўстановамі па арганізацыі інтэграванага навучання і выхавання з'яўляюцца ДУА "СШ №2 г.п. Глуска", ДУА "Яслі-сад №4 г. п. Глуск".