Дашкольная адукацыя - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Дашкольная адукацыя

Прыярытэтнымі напрамкамі дзейнасці сістэмы дашкольнай адукацыі ў Глускім раёне з'яўляюцца захаванне даступнасці дашкольнай адукацыі, забеспячэнне здароўезберагаючага працэсу ў кожнай установе, абумоўлівае станоўчую дынаміку стану здароўя дзяцей і зніжэнне ўзроўню захворвання, удасканаленне якасці адукацыйнага працэсу.

Даступнасць дашкольнай адукацыі

У раёне функцыянуе 9 устаноў, у якіх 423 дзіцяці атрымліваюць дашкольную адукацыю: 3 яслі-сады, 1 дзіцячы сад, 5 навучальна-педагагічных комплексаў.

Даступнасць дашкольнай адукацыі пацвярджаецца стабільна высокім працэнтам ахопу дзяцей ад 3 да 6 гадоў дашкольнай адукацыяй - 98%, на сяле - 96%. У поўным аб'ёме выконваецца сацыяльны стандарт па падрыхтоўцы дзяцей пяцігадовага ўзросту да школы (100%).

Ва ўстановах дашкольнай адукацыі і навучальна-педагагічных комплексах арганізаваны новыя формы: матуліны школы, адаптацыйныя групы, групы вячэрняга знаходжання, прагулачная група. Забеспячэнне варыятыўнасці новых форм дашкольнай адукацыі дазваляе задаволіць зменлівыя запыты бацькоў.


Забеспячэнне здароўезберагальнага працэсу

Прыярытэтным у дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі і вучэбна-педагагічных комплексаў з'яўляецца стварэнне здароўезберагальных умоў, умоў для павышэння якасці фізкультурна-аздараўленчых, лячэбна-прафілактычных мерапрыемстваў, што дазваляе не толькі ўмацоўваць здароўе кожнага выхаванца, але і фарміраваць уяўленні пра здаровы лад жыцця.


 Прадугледжаны формы супрацоўніцтва з сем'ямі выхаванцаў па дадзенай тэме, аформлены тэматычныя цэнтры ў групах па вывучэнні правілаў бяспечных паводзін.

 

Комплексная і сістэмная работа па захаванні і ўмацаванні здароўя выхаванцаў прывяла да зніжэння захворвання ва ўсіх установах адукацыі раёна і складае 3,4 дня.

Удасканаленне якасці адукацыйнага працэсу

Адукацыйны працэс ва ўстановах дашкольнай адукацыі і рознаўзроставых групах НПК ажыццяўляецца ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі, вучэбнымі праграмамі спецыяльнай адукацыі, адукацыйнымі стандартамі дашкольнай адукацыі.

 Ва ўмовах ўстаноў адукацыі рэалізуюцца розныя віды дзіцячай дзейнасці і формы яе арганізацыі: узаемадзеянне дарослых і дзяцей у дзейнасці, свабодная самастойная дзейнасць выхаванцаў.

 Выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій спрыяе дасягненню дзіцем аптымальнага ўзроўню фізічнага, сацыяльнага, мастацка-эстэтычнага і інтэлектуальнага развіцця.

Кадравае забеспячэнне

Якасць працэсу выхавання і навучання дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі і КПК раёна забяспечвае 57 педагогаў (без сумяшчальнiкаў), з іх 56% з вышэйшай адукацыяй (32 педагогі).


Колькасць выхавальнікаў, якія маюць першую і вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, складае 65%.