Метадычная тэма года: "Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў па выкарыстанні тэхналогіі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі ў сучасным адукацыйным працэсе".
Мэта: арганізацыя метадычнага суправаджэння ўстаноў адукацыі для павышэння якасці адукацыйнага працэсу і стварэнне ўмоў для асобаснага і прафесійнага росту педагогаў.
Задачы:
- ствараць умовы для бесперапыннага прафесійнага адукацыі педагогаў праз работу раённых метадычных фарміраванняў, выкананне плана павышэння кваліфікацыі;
- удасканальваць прафесійную кампетэнтнасць педагогаў праз актуалізацыю і паглыбленне ведаў педагагічных работнікаў аб сучасных тэхналогіях навучання, удасканаленне методыкі выкладання вучэбных прадметаў (адукацыйных абласцей), авалоданне здароўезберагальнымі адукацыйнымі тэхналогіямі;
- арганізоўваць уключэнне педагогаў у дзейнасць па засваенні і рэалізацыі ў адукацыйнай практыцы тэхналогіі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі, якая спрыяе асэнсаванаму засваенню навучэнцамі вучэбнага матэрыялу;
- працягнуць працу па засваенні педагогамі спосабаў арганізацыі навучання з шырокім выкарыстаннем сучасных сродкаў візуалізацыі, камунікацыі, онлайн-ўзаемадзеяння, дыстанцыйнага навучання і адукацыйных Інтэрнэт-рэсурсаў;
- забяспечыць удасканаленне адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах з улікам рэкамендацый па выніках рэспубліканскага маніторынгу якасці агульнай сярэдняй адукацыі;
- працягнуць метадычнае суправаджэнне педагогаў па ўдасканаленні якасці падрыхтоўкі вучняў да цэнтралізаванага тэсціравання, алімпіяд, конкурсаў даследчага характару;
- аказваць кваліфікаваную кансультацыйную і метадычную дапамогу педагагічным работнікам у працэсе атэстацыі, пры падрыхтоўцы да кваліфікацыйнага іспыту;
- забяспечыць інфармаванне педагагічных работнікаў аб нарматыўным прававым і навукова-метадычным забеспячэнні адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах (адукацыйных абласцях), навінках педагагічнай літаратуры.