Архив новостей - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

06.12.2016

НАСТАЎНІКІ ДЗЯЛІЛІСЯ ВОПЫТАМ

   З 28 лістапада па 3 снежня 2016 года ва ўстановах адукацыі Глускага раёна праходзіў раённы метадычны тыдзень адкрытых вучэбных заняткаў "Урокі (заняткі), якімі я ганаруся".

  Правядзенне тыдня заключалася ў тым, што настаўнікі і выхавальнікі з першай і вышэйшай катэгорыяй паказвалі заняткі для маладых педагогаў. Вопытныя педагогі праводзілі заняткі ў розных формах, выкарыстоўвалі актыўныя і інтэрактыўныя метады работы, сучасныя сродкі навучання.  Метадычны тыдзень адкрытых заняткаў - гэта не толькі магчымасць падзяліцца назапашаным вопытам з больш маладымі калегамі, але і ўдасканаліць уласныя  формы, спосабы і метады работы.

  Для малыдых педагогаў праведзены тыдзень даў магчымасць падгледзець эфектыўныя прыёмы праверкі дамашняга задання, тлумачэння і замацавання новага матэрыялу, абагульнення пройдзенага. Так, маладыя настаўнікі матэматыкі наведалі ўрокі настаўнікаў гімназіі А.М. Бельскай, А.І. Астачук, настаўнікаў сярэдняй школы №1 А.М. Падгорнай, Т.В. Голуб; настаўнікі замежнай мовы пабывалі на ўроках вопытных настаўнікаў гімназіі Н.П. Краўчанкі, Н.І. Дзяшчэні;

для настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства паказаў свой майстар-клас настаўнік гімназіі С.Я. Сяргееў; настаўнікі фізікі назіралі ўрок настаўніка гімназіі А.І. Грынявецкага;

географы - урок настаўніка гімназіі С.А. Бабака; 

філолагі – урокі настаўніка гімназіі А.Я. Марціновіч, настаўніка сярэдняй школы №1 Н.А. Куксік. Маладыя настаўнікі працоўнага навучання сачылі за арганізацыяй і правядзеннем урокаў у настаўніка гімназіі А.М. Грыгор’евай, настаўніка сярэдняй школы №2 А.В. Гулевіча. Для маладога настаўніка пачатковых класаў правялі вучэбныя заняткі настаўнікі сярэдняй школы №1 І.А. Барысік і Л.В. Трыфанава. На ўзроўні дашкольнай адукацыі з маладымі калегамі вопытам дзяліліся Н.А. Аншыц (яслі-сад №1), А.М. Шчэрба (яслі-сад №1), І.П. Савіцкая (яслі-сад №3), А.Я. Нікіціна (яслі-сад №4), Н.В. Бычкоўская (яслі-сад №4). У выніку 34 маладыя педагогі наведалі 22 заняткі.

  Праведзенае анкетаванне выявіла, што маладыя педагогі задаволеныя праведзеным тыднем, удзячныя настаўнікам і арганізатарам і жадаюць, каб вопыт правядзення такіх тыдняў стаў добрай традыцыяй.