Архив новостей - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

02.05.2023

Аб падвядзенні вынікаў раённага этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”.

З мэтай павышэння цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, развіцця і захавання высокіх маральных каштоўнасцей і ідэалаў беларускага грамадства, выхавання падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры, прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання, пашырэння чытацкага кругагляду, пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі ва ўстановах адукацыі Глускага раёна з 13 сакавіка па 22 красавіка праводзіўся раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”.

У конкурсе прынялі ўдзел 31 навучэнец з 7 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, установы дадатковай адукацыі і ДУА “Глуская санаторная школа-інтэрнат для дзяцей з саматычнай паталогіяй”.

Па выніках конкурсу пераможцамі сталі:

1. Ва ўзроставай групе 1-4 класы Смірнова Вікторыя, навучэнка ДУА “Гімназія г.п.Глуска”, кіраўнік – Корбут Раіса Уладзіміраўна, настаўнік пачатковых класаў.

2. Ва ўзроставай групе 5-6 класы Лось Ягор, навучэнец ДУА “Гімназія г.п.Глуска”; кіраўнік – Касцюкевіч Ірына Іванаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

3. Ва ўзроставай групе 7-8 класы Падгорная Вікторыя, навучэнка ДУА “Завалочыцкая сярэдняя школа Глускага раёна”; кіраўнік – Лінкевіч Наталля Віктараўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

4. Ва ўзроставай групе 9-10 класы Касцюкевіч Сцяпан, навучэнец ДУА “Гімназія г.п.Глуска”; кіраўнік – Касцюкевіч Ірына Іванаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры і Мядзвядок Лізавета, навучэнка ДУА “Гімназія г.п.Глуска”; кіраўнік – Усік Ганна Якаўлеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Удзельнікі, якія ўзнагароджаны дыпломамі І ступені раённага этапу конкурсу, будуць прадстаўляць Глускі раён на абласным этапе творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, прысвечанага Году міра і стварэння.

Віншуем юных чытальнікаў і іх педагогаў з перамогаю!