Архив новостей - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

31.03.2016

Конкурс чытальнікаў твораў Кандрата Крапівы

 З мэтай развіцця інтэлектуальнага патэнцыялу, павышэння агульнага культурнага ўзроўню гаварэння, выяўлення здольных і лінгвістычна адораных дзяцей, фарміравання цікавасці да беларускай мовы і літаратуры 30 сакавіка 2016 года  ў сярэдняй школе №2 г.п. Глуска адбыўся раённы конкурс чытальнікаў твораў Кандрата Крапівы сярод навучэнцаў VIII-Х класаў.

  У конкурсе прынялі ўдзел 20 навучэнцаў з 10 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна.

 Вынікі выступлення кожнага ўдзельніка ацэньваліся членамі журы па 10-бальнай сістэме, ўносіліся ў пратакол. Пераможцамі конкурсу сталі навучэнцы, якія набралі максімальную колькасць балаў.

  У выніку  дыпломам I ступені ўзнагароджаны наступныя навучэнцы:

Харытонаў Раман (ДУА “Заеліцкі НПК дз/с - сш”, настаўнік Пукач І. В.)

Пракопчык Данііл (ДУА “Глуская санаторная школа-інтэрнат для дзяцей з саматычнай паталогіяй”, настаўнік Прыжок Н. М.)

 Дыпломам II ступені ўзнагароджаны наступныя навучэнцы:

Хурсанава Ангеліна (ДУА “СШ №2 г.п. Глуска”, настаўнік Гайшун А. М.)

Шарко Дар’я (ДУА “Гімназія г.п. Глуска”, настаўнік Ляпко А. М.)

Корбут Уладзіслаў (ДУА “Завалочыцкі ВПК дз/с - сш”, настаўнік Лінкевіч Н. В.)

Сеўрук Таццяна (ДУА “Усцярхоўскі НПК дз/с - сш”, настаўнік Саковіч Н. Р.)

 Дыпломам III ступені ўзнагароджаны наступныя навучэнцы:

Каўхута Кацярына (ДУА “СШ №1 імя С.І. Грахоўскага г.п. Глуска”, настаўнік Куксік Н.А.)

Хлань Валерыя (ДУА “Гімназія г.п. Глуска”, настаўнік Усік Г.Я.)

  Члены журы адзначылі высокі ўзровень падрыхтоўкі да конкурсу ўсіх удзельнікаў.

  Пераможцы конкурсу:

Удзельнікі конкурсу: