Архив новостей - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

23.12.2020

Творчы анлайн-конкурс “Чароўны край” у ДУА "Яслі-сад №3 г.п.Глуск"

З мэтай выхавання ў падрастаючага пакалення любові да роднага краю, павагі да Радзімы, далучэння да роднай беларускай мовы ва ўстанове дашкольнай адукацыі “Яслі-сад №3 г.п. Глуск” з 01.12. па 16.12.2020г. прайшоў творчы анлайн-конкурс “Чароўны край”. У конкурсе прынялі ўдзел дзесяць выхаванцаў сярэдняга і старэйшага дашкольнага ўзросту: Татарчанка Кіра, Рагачоў Дзямід, Малаковіч Мілана, Леўчанка Дар'я, Матусевіч Ілля, Лось Кірыл, Купчэня Марыя, Касько Елісей, Багам'я Варвара, Дземідовіч Варвара.

Выхаванцы былі сапраўднымі майстрамі! Колькі эмоцый, радасці выказалі яны пры расказванні вершаў! Кожны выхаванец быў індывідуальны і непаўторны. Дзеці паказалі сваё ўменне прыгожа, гучна, выразна распавядаць вершы, а іх законныя прадстаўнікі сумесна з выхавальнікамі праявілі крэатыўнасць і творчую кемлівасць.

Галасаванне адбывалася на працягу шаснаццаці дзён з выкарыстаннем сацыяльнай сеткі “ВКонтакте”. Немагчыма было прадугледзець, хто стане пераможцам, так як чырвоныя сардэчкі міргалі ў кожнага выхаванца, але досыць сур’ёзная барацьба вялася паміж выхаванцамі Дземідовіч Варварай і Касько Елісеем.

Па выніках галасавання:

Дыплом 1 ступені атрымала Дземідовіч Варвара,  выхаванка сярэдняй группы, – 849 галасоў.

Выступленне Дземідовіч Варвары

Дыплом 2 ступені атрымаў Касько Елісей, выхаванец сярэдняй группы,– 799 галасоў.

Выступленне Касько Елісея

Дыплом 3 ступені атрымала  Багам’я Варвара, выхаванка сярэдняй групы, – 148 галасоў.

Выступленне Багам'і Варвары

Прыз глядацкіх сімпатый атрымала Леўчанка Дар’я, выхаванка старшай групы, – 100 галасоў.

Выступленне Леўчанка Дар'і

Узнагароджанне дыпломамі і ўручэнне падзячных лістоў адбудзецца на зімніх канікулах. Віншуем пераможцаў і дзякуем бацькам і іх актыўным фанатам за актыўнасць і падтрымку нашых маленькіх выхаванцаў.

Мы спадзяёмся, што пасля праведзенага конкурсу дзеці і бацькі будуць больш цягнуцца да кніг, вучыць новыя вершы, адкрываць для сябе нешта новае і чакаць новых конкурсаў...

Чубан Юлія Міхайлаўна,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

ДУА “Яслі-сад №3 г.п. Глуск”