Архив новостей - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

17.12.2018

Восень у вышыванцы

 Любіць сваю малую радзіму, пазнаваць і ганарыцца ёй – наш святы абавязак  і асабліва важна зразумець гэта яшчэ ў дзяцінстве. У рамках Тыдня малой радзімы выхавальнікамі дзяржаўнай установы адукацыі "Яслі-сад № 3 г.п.Глуск" была арганізавана вялікая колькасць розных заняткаў, гутарак, гульняў і мерапрыемстваў. Кожны дзень меў сваю пэўную тэматыку, але ўся праца была накіравана на дасягненне адной мэты: раскрыць для дзяцей багацце і непаўторнасць роднага краю, яго гісторыю, дапамагчы ўсвядоміць асноўныя рысы нацыянальнага характару беларусаў, адчуць сябе неад’емнай часткай гэтай прыгожай зямлі.

 З гэтай мэтай выхаванцы наведалі музей “Беларуская хатка” ў гімназіі, сустрэліся з аўтаркай вершаў Любоўю Ляпко і мастаком Уладзімірам Кісялевічам, склалі радавод і выказванні пра родны край, малявалі сваю сям’ю і інш. А вось завяршэннем Тыдня стала мерапрыемства “Восень у вышыванцы”, якое падрыхтавалі музычны кіраўнік Таісія Палякова, выхавацель старшай групы Альбіна Ігнаценка і яе памочнік Алена Дарошка сумесна з дзецьмі і бацькамі.

 Яшчэ на пачатку свята сапраўдны народны каларыт стварылі з густам аформленыя дэкарацыі: элементы ўтульнай беларускай хаткі — печ, гліняны посуд, прылады працы, засланыя вышытымі вырабамі ложак і стол. Але самае цікавае адбылося тады, калі на сцэну пачалі выходзіць апранутыя ў народныя строі выхаванцы. Загучала з вуснаў дзяцей мілагучнае роднае слова. Як сапраўдныя артысты яны выконвалі беларускія песні і вершы, жартавалі, танцавалі і развітваліся з Восенню-чараўніцай. Таксама адным з яркіх момантаў мерапрыемства стала дэфіле ў нацыянальных касцюмах, створаных бацькамі і педагогамі ўстановы.

 Колькі фантазіі і творчасці было ўкладзена ў калекцыю! З усмешкамі на тварах і з добрым настроем хлопчыкі і дзяўчынкі розных гадоў, дарэчы, сярод іх былі і самыя маленькія, двухгадовыя, дэманстравалі прысутным народныя ўборы. Бацькі і педагогі шчыра апладзіравалі дзецям, з радасцю фатаграфавалі іх.

 Свята атрымалася па-народнаму вясёлым, па-сямейнаму цёплым і душэўным. У другой палове дня ўсіх жадаючых чакала фотамайстэрня “Натхненне”, тут можна было сфатаграфавацца ў вышыванцы.