Архив новостей - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

14.12.2018

Майстар-клас ад душэўнага мастака

  Фарміраваць эстэтычнае стаўленне да свету і развіваць успрыманне твораў мастацтва – адна з задач выхавання падрастаючага пакалення. Але самае галоўнае, гэта не ўпусціць той самы перыяд, як кажуць, сінзетыўны, калі дзіця як чысты ліст паперы, і тое, што на ім намалюем, то і пажнём. Вось і педагогі дзяржаўнай установы адукацыі "Яслі-сад №3 г.п. Глуск" імкнуцца злавіць гэты момант і арганізоўваюць з выхаванцамі ўстановы разнастайную дзейнасць для ўсебаковага іх развіцця. Не выключэннем стала і творчая сустрэча з Уладзімірам Кісялевічам – мастаком, майстрам па дрэве і проста цікавым чалавекам, якая была арганізавана ў рамках Тыдня малой радзімы.

 Выхавальнік установы Валянціна Шпілеўская пагрузіла сваіх выхаванцаў у незвычайную атмасферу. Для гэтага была арганізавана экскурсія па выставе знакамітых мастакоў Глушчыны з іх партрэтамі і карцінамі. Адбылася гутарка аб жывапісе, яго жанрах, матэрыялах, якія выкарыстоўвае мастак у сваёй працы, а далей адбыліся жывыя зносіны з самім мастаком.

 Уладзімір Кісялевіч хутка знайшоў мову з маладым пакаленнем. Мастак расказаў дзецям пра сваё жыццё, дзе вучыўся, паказаў свае карціны, а далей прапанаваў выхаванцам ператварыцца ў самых сапраўдных мастакоў і заняць свае працоўныя месцы каля мальбертаў.

 Пасля гэтага і надышоў магічны, зачаравальны момант: ля мальберта адбывалася чараўніцтва нараджэння кветкі, сімвала нашага краю, васілька.

 Мастак паэтапна і даступна патлумачыў дзецям, як маляваць, а затым спрытнымі ўзмахамі стварыў кветку на зусім белым аркушы паперы.

 За выразнымі рухамі мастака была бачна шматгадовая праца. Дзецям вельмі захацелася стаць уладарамі пэндзлікаў і фарбаў, і яны з вялікім жаданнем пачалі маляваць.

 Усё праходзіла жыва, займальна пад пільным вокам майстра. Ніхто з выхаванцаў не застаўся незаўважаным, і час сустрэчы скончыўся так хутка, што і расставацца зусім не хацелася.

 У канцы творчай сустрэчы дзеці зачыталі вершы, выказалі сваю падзяку мастаку і на памяць уручылі сурвэтку з сімвалам – васільком.

 Педагогам было не толькі прыемна чуць такія цікавыя пытанні і пажаданні з вуснаў дзяцей, але радасна яшчэ і ад таго, што іх выхаванцы вельмі ўспрымальныя да творчасці, да прыгажосці. І пра гэта не варта забываць ніколі!

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

ДУА "Яслі-сад №3 г.п. Глуск »

Чубан Юлія Міхайлаўна