Архив новостей - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

14.12.2018

Сцяжынкамі Малой радзімы

 2018 год аб'яўлены ў нашай краіне Годам малой радзімы. Калектыў ДУА «Яслі-сад №1 г. п. Глуск» таксама не застаўся ў баку ад гэтай падзеі. Прывіццё любові да сваёй маленькай радзімы, таго куточка, дзе нарадзіўся, вырас, атрымаў першыя жыццёвыя ўрокі, пачынаецца менавіта з дзяцінства. А каб любіць свой край, трэба, перш за ўсё, яго ведаць. Менавіта з гэтай мэтай у нашай установе дашкольнай адукацыі прайшоў Тыдзень малой радзімы.

 Адно з важных месц ў знаёмстве з родным краем займала краязнаўчая работа педагогаў. Так, ў дзіцячым садзе быў арганізаваны Куток малой радзімы. Яго змест даволі разнастайны і ўключае: падарожжа па выдатных мясцінах Глушчыны, знаёмства са знакамітымі землякамі, легендамі і паданнямі Глушчыны, з традыцыямі і культурай продкаў.

  Разам з бацькамі выхаванцаў была арганізавана выстава “Глушчына вачыма дзяцей”.

 Вялікае задавальненне, узнёслы настрой прынёс дзецям фізічны вольны час “Беларускія народныя гульні”, які падрыхтавала Аншыц Наталля Альбертаўна.

 Дзеці задорна вадзілі карагоды, адгадвалі загадкі, спрытна гулялі ў гульні.

 Уяўленні пра малую радзіму выхавацелі фарміравалі і падчас заняткаў і гутарак пра родны пасёлак і яго гісторыю. Шафарэнка Марына Сяргееўна пазнаёміла дзяцей з беларускім ручніком, беларускім народным касцюмам. Апухоўская Вольга Сяргееўна правяла з выхаванцамі старшай групы “Конкурс знатакоў роднага горада”, праз прэзентацыю пазнаёміла дзяцей з мінулым і сучасным нашага горада.

 З выхаванцамі сярэдняй і старшай груп прайшла літаратурная вечарына “Творчасць нашых землякоў”, дзе дзеці з задавальненнем чыталі вершы пра Радзіму.

 Педагогі нашай дашкольнай установы з маленства прывіваюць сваім выхаванцам любоў і пашану да свайго роднага краю, роднай культуры, роднай мовы. Фарміруюць цікавасць да гісторыі Беларусі, яе мінулага і цяперашняга, каб выхаваць сапраўдных патрыётаў сваёй краіны.

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

Алена Аляксандраўна Макарава