Архив новостей - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

06.12.2018

Рэалізацыя сучасных падыходаў да навучання беларускай мове і літаратуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі

 5 снежня 2018 года ў ДУА “Сярэдняя школа №1 імя С.І.Грахоўскага г.п.Глуска” адбылося пасяджэнне метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры на тэму “Фарміраванне ў вучняў сацыяльных і асобасна значымых якасцей праз вывучэнне беларускай мовы і літаратуры”. 

 На пасяджэнні разглядаліся пытанні вызначэння шляхоў дасягнення выхаваўчых мэтаў на ўроках беларускай мовы і літаратуры. (асвяціла настаўнік Саковіч Наталля Рыгораўна), арганізацыі пазаўрочнай дзейнасці настаўніка з вучнямі і іх законнымі прадстаўнікамі з мэтай фарміравання ў вучняў сацыяльных і асобасна значымых якасцей (асвяціла настаўнік Пукач Ірына Віктараўна). Эфектыўным вопытам выхаваўчай работы па беларускай мове і літаратуры, накіраванай на фарміраванне ў вучняў сацыяльных і асобасна значымых якасцей, падзялілася настаўнік Касцюкевіч Ірына Іванаўна.

 У практычным блоку змястоўнае мерапрыемства, прысвечанае жыццю і творчасці Сяргея Іванавіча Грахоўскага, арганізавала настаўнік школы Вольга Генадзьеўна Гааг. Менавіта 14 год назад, у 2004 годзе, школе было прысвоена імя знакамітага паэта.

 У выніку пасяджэння настаўнікі прыйшлі да высновы, што фарміраваць у вучняў сацыяльныя і асобасна значымыя якасці на ўроках беларускай мовы і літаратуры неабходна і магчыма, так як такім чынам уносіцца ўклад у агульнае гарманічнае развіццё асобы вучня.