Архив новостей - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

05.11.2018

Аб правядзенні Тыдня малой радзімы

 

 З мэтай выхавання ў навучэнцаў патрыятызму, нацыянальнай свядомасці, любові да Малой радзімы – Глушчыны, у сувязі з тым, што 2018-2020 гады пройдуць пад знакам Года малой радзімы, у адпаведнасці з планам работы аддзела па адукацыі, спорце і турызме Глускага райвыканкама ва ўстановах дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі ў перыяд з 26 лістапада па 1 снежня 2018 года будзе праводзіцца Тыдзень малой радзімы, у рамках якога пройдуць пазакласныя мерапрыемствы, конкурсы, выставы, экскурсіі па тэматыцы тыдня.

 У час правядзення Тыдня ва ўстановах адукацыі пройдзе раённы конкурс на лепшы Куток малой радзімы. Конкурс праводзіцца ў наступных намінацыях:

1. «Лепшы Куток малой радзімы ва ўстанове дашкольнай, спецыяльнай адукацыі»;

2. «Лепшы Куток малой радзімы ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі».

 На конкурс афармляецца Куток, у якім знаходзіцца сімволіка Глускага раёна, фотаздымкі з краявідамі Глушчыны, інфармацыя аб знакамітых людзях рэгіёна, цікавыя звесткі з гісторыі раёна і г.д. Куток можа быць аформлены ў класным кабінеце, калідоры, рэакрыацыі, свабодным памяшканні. Куток павінен дзейнічаць пастаянна, быць даступным для ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.

 Падвядзенне вынікаў конкурсу адбудзецца ў перыяд з 3 па 7 снежня 2018 года. Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі аддзела па адукацыі, спорце і турызме.