Архив новостей - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

23.10.2017

Матэматыка па-новаму

 Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі краіны ў гэтым навучальным годзе абумоўлены многімі фактарамі, у тым ліку і выкарыстаннем вучэбных дапаможнікаў новага пакалення, распрацаваных у адпаведнасці з адноўленымі вучэбнымі праграмамі. Што ж тычыцца канкрэтна прадмета “Матэматыка”, то трэба заўважыць, што  пяцікласнікам і іх настаўнікам прапанавана працаваць па падручніку педагога-наватара Валерыя Герасімава.

  З 2012 года  8 навучальных устаноў краіны працавалі па інавацыйным праекце “Укараненне структурна-дынамічнай мадэлі навучання матэматыцы на аснове прынцыпа сістэмнай дыферэнцыяцыі”, аўтарам якой з’яўляецца В.Герасімаў. І кожны настаўнік, які ўжо апрабіраваў гэтую методыку, заклікае іншых прымяняць яе.

 Таццяна Васільеўна Голуб, настаўніца матэматыкі сярэдняй школы №1, прыняла удзел у аўтарскіх курсах педагога-наватара, а днямі яна падзялілася ўражаннямі ад сустрэчы са сваімі калегамі ў рамках навучальнага семінару для настаўнікаў матэматыкі, якія ў гэтым годзе пачалі працаваць з пяцікласнікамі па новым падручніку.

  - “Калі вы хочаце навучыцца плаваць, то смела ідзіце ў ваду, а калі хочаце навучыцца рашаць задачы, то рашайце іх”, - гэтыя словы венгерскага і амерыканскага матэматыка Дзьёрдзя Пойа сталі для Валерыя Герасімава яго жыццёвым дэвізам, - расказвае Таццяна Васільеўна. – Кніга Пойа “Як рашаць задачу” ўразіла 13-гадовага падлетка, у якога матэматыка была любімым прадметам,  а затым стала сэнсам жыцця. Мяне таксама вельмі зацікавіла   дадзеная методыка. Чаму? Усё проста: яна забяспечвае дасягненне аптымальнай адпаведнасці вучэбнага матэрыялу і часу, неабходнага для яго засваення, дзецьмі з розным узроўнем падрыхтоўкі. Эксперымент, які праводзўся ў школах, паказаў, што для вывучэння праграмы па матэматыцы патрабуецца на 15-20% менш часу, чым прадуглеждана. Большую частку новага матэрыялу школьнікі засвойваюць на ўроку, на выкананне дамашняга задання затрачваецца мінімум намаганняў. Якасць навучання ў класах з інавацыйнай мадэллю на 30-50% вышэй, чым у астатніх.

 Таццяна Васільеўна падрабязна расказала калегам пра сутнасць методыкі Герасімава, адказала на шматлікія пытанні настаўнікаў.

 Калегі падтрымалі Таццяну Васільеўну ў тым, што дадзены падручнік спрыяе развіццю лагічнага мыслення, матэрыял падаецца даступна, дзеці з задавальненнем выконваюць заданні падручніка.

  Настаўнікі ўпэўнены, што вартасці падручніка ў хуткім часе ацэняць дзеці і бацькі.

 Метадыст аддела адукацыі, спорту і турызму Н.І.Беразоўская