Архив новостей - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

24.10.2014

Сістэма работы са здольнымі вучнямі.

   22.10.2014 года  адбылося пасяджэнне метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме: “Сістэма работы са здольнымі вучнямі. Развіццё творчых і даследчых здольнасцей школьніка”.  Настаўнікі пазнаёміліся з псіхалагічнымі аспектамі работы з адоранымі дзецьмі , разгледзелі пытанні падрыхтоўкі вучняў да алімпіяды, раскрылі зместава-метадычныя аспекты арганізацыі даследчай дзейнасці настаўніка і вучняў.

   У практычным блоку настаўнікі распрацавалі заданні да школьнай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры сярод вучняў 9-11 класаў. Вынікам работы метадычнага аб’яднання  можна назваць распрацаваныя рэкамендацыі па рабоце з адоранымі дзецьмі: знаёміцца з індывідуальнымі асаблівасцямі кожнага вучня праз сумесную работу з педагогам-псіхолагам; выкарыстоўваць праблемна-даследчы метад пры правядзенні вучэбных і факультатыўных заняткаў; ствараць сітацыі поспеху для кожнага вучня; пры падрыхтоўцы да алімпіяды цесна ўзаемадзейнічаць з бацькамі вучняў; актывізаваць даследчую дзейнасць  па беларускай мове і літаратуры.