Архив новостей - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

04.05.2017

Развіццё творчых здольнасцей навучэнцаў на занятках па беларускай мове і літаратуры

 26 красавіка 2017 года ў ДУА “Гімназія г.п.Глуска” адбылося пасяджэнне чарговага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме Развіццё творчых здольнасцей навучэнцаў на занятках па беларускай мове і літаратуры

 Урок-даследаванне ў VI класе правяла настаўнік першай катэгорыі гімназіі Ляпко Алена Мікалаеўна.

 Аб шэрагу сучасных метадаў і прыёмаў, якія спрыяюць развіццю творчых здольнасцей навучэнцаў, расказала Пукач Ірына Віктараўна, настаўнік ДУА “Заеліцкі НПК дзіцячы сад – сярэдняя школа”

 Якім чынам павысіць пазнавальную цікаўнасць вучняў праз далучэнне іх да даследчай дзейнасці паведаміла Куксік Наталля Аляксеўна, настаўнік ДУА “СШ №1 імя С.І.Грахоўскага”.

  Кожны настаўнік падзяліўся вопытам работы па тэме пасяджэння.

 У выніку настаўнікі прыйшлі да высновы, што неабходна ствараць умовы для эфектыўнага ўзаемадзеяння на занятках з мэтай развіцця творчых здольнасцей вучняў і павышэння пазнавальнай цікавасці да роднай мовы і літаратуры.