У ДУА “Яслі-сад №4 г.п.Глуск” у верасні праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя 105-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, нашага земляка Сяргея Іванавіча Грахоўскага.
Святкаванню такой важнай падзеі ва ўстанове адукацыі надаецца асаблівая ўвага. Для выхаванцаў старшых груп была арганізавана кніжна-ілюстратыўная выстава “З паэтычнай крыніцы Сяргея Грахоўскага”.
У кутках для бацькоў знаходзіцца інфармацыя, прысвечаная жыццю і творчасці Сяргея Грахоўскага, з цікавымі фактамі з яго жыцця, а таксама буклеты “Чытаем творы Сяргея Грахоўскага разам”. З дзецьмі сярэдняга і старэйшага ўзросту прайшлі гутаркі-размовы “Сяргей Грахоўскі: летапіс жыцця і творчасці”, выстава малюнкаў суместна з бацькамі “Зямля, я з табою ў сусвеце імчуся”.
А 25 верасня адбыўся конкурс чытальнікаў твораў Сяргея Грахоўскага сярод выхаванцаў сярэдніх і старшых груп.
У конкурсе прымалі ўдзел 24 выхаванцы. Дзеці разам з бацькамі і выхавацелямі выбіралі вершы, адпрацоўвалі інтанацыйную выразнасць і чысціню маўлення. Папярэдняя работа забяспечыла высокую якасць правядзення конкурсу. Усе дзеці без памылак чыталі вершы беларускага паэта, эмацыянальна перадавалі яго думкі.
У выніку працы членаў журы вызначыліся месцы:
1 месца – Мукасей Насця, сярэдняя група (выхавацель Мароз А.Я.)
Мароз Мілана, старшая група (выхавацель Радзвіновіч Л.В.)
2 месца – Міронаў Дзяніс, старшая група (выхавацель Мардусевіч Т.І.)
Карповіч Ульяна, старшая група (выхавацель Радзвіновіч Л.В.)
3 месца – Руснак Аляксей, старшая група (выхавацель Мардусевіч Т.І.)
Акушка Мацвей, інтэграваная група (выхавацель Лебядзева І.У.)
За якаснае і шчырае выступленне ў конкурсе чытальнікаў твораў Сяргея Грахоўскага ўсе пераможцы атрымалі дыпломы, падпісаныя загадчыкам установы дашкольнай адукацыі, і кнігі на беларускай мове.
Ірына Сямёнаўна Леўчанка,
загадчык ДУА “Яслі-сад № 4 г.п.Глуск”