Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

23.11.21

Удзел у форуме "Здароўе сям'і"

Ужо некалькі гадоў Глускі раён паспяхова супрацоўнічае з грамадскім аб'яднаннем«Беларускі камітэт Спешыял Алімпікс». Гэта грамадскае аб'яднанне праводзіць шырокамаштабную работу па сацыяльнай рэабілітацыі і інтэграцыі ў грамадства асоб з асаблівасцямі інтэлекту сродкамі фізічнай культуры і спорту.

Беларускі камітэт Спешыал Алімпікс з'яўляецца грамадскай арганізацыяй, якая ажыццяўляе круглагодныя трэніроўкі і спартыўныя спаборніцтвы па алімпійскіх відах спорту для асоб з недахопамі ў разумовым развіцці, даючы ім магчымасць развіваць сваю фізічную форму, праяўляць мужнасць, адчуваць радасць і дзеліцца дасягненнямі са сваімі сем'ямі у цэлым.

Два гады таму Беларускім камітэтам Спешыял Алімпікс 1 чэрвеня ў Міжнародны дзень абароны дзяцей на цэнтральным стадыёне г.п.Глуска былі арганізаваны малыя алімпійскія гульні з удзелам каманд з усёй рэспублікі, у склад якіх уваходзілі дзеці з інваліднасцю. Каманда Глускага раёна па мініфутболе заняла першае месца і прыняла ўдзел у міжнародных спаборніцтвах, дзе таксама стала прызёрам.

У рамках спаборніцтваў дзяцей дашкольнага ўзросту з АПФР і інваліднасцю былі арганізаваны спартыўныя мерапрыемствы з прыцягненнем валанцёраў.

У далейшым прадстаўнікі «Спешыал Алімпікс» ажыццяўлялі навучанне валанцёраў, праводзілі інфармацыйныя семінары для бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей з АПФР, і трэнінгавыя заняткі з выкладчыкамі фізічнай культуры ўстаноў дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі, дзе арганізавана навучанне дзяцей з АПФР.

У рамках працягу супрацоўніцтва ўстаноў адукацыі Глускага раёна з Беларускім камітэтам «Спешыял Алімпікс» 22 лістапада 2021 года прадстаўнікі раёна былі запрошаны для ўдзелу ў форуме «Здароўе сям'і», які праходзіў у Мінску, галоўнай ідэяй якога была прапаганда здаровага ладу жыцця і ўмацаванне здароўя «асаблівых» дзяцей і членаў іх сем'яў.

У праграму форуму былі ўключаны выступленні Таболінай Ларысы Віктараўны, выканаўчага дырэктара ГА «Беларускі камітэт Спешыял Алімпікс», Кшыштафа Крукоўскі, дырэктара па развіцці Спешыял Алімпікс Еўропы – Еўразіі на тэму «Асаблівая роля сям'і ў руху Спешыял Алімпікс»; Сяргейчык Людмілы Аляксандраўны, дырэктара ДУА «ЦКРНіР г.п.Глуска» на тэму «Канструктыўнае ўзаемадзеянне ўстановы адукацыі з бацькамі (законнымі прадстаўнікамі)», Баравой Марыны Леанідаўны, кандыдата медыцынскіх навук, на тэму «Медыцынскія праграмы Спяшыял Алімпікс».

Акрамя абмену вопытам паміж удзельнікамі форуму Тамукевіч Вольга Тадэвушаўна, дырэктар па развіцці ГА«Беларускі камітэт Спяшыял Алімпікс», правяла трэнінгі, арганізавала прагляд псіхалагічнага мультфільма з наступным абмеркаваннем праблемы талерантнасці ў нашай краіне.

Форум, які прайшоў напярэдадні Міжнароднага дня інвалідаў, яшчэ раз закрануў праблемы, якія хвалююць бацькоў дзяцей з інваліднасцю, і падказаў шляхі іх вырашэння.

Мы спадзяёмся на далейшае плённае супрацоўніцтва з ГА «Беларускі камітэт Спешыял Алімпікс».

Дырэктар ДУА "ЦКРНіР г.п.Глуска"

Сяргейчык Людміла Аляксандраўна

 http://ckro.glusk.edu.by/