Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

01.11.21

Падведзены вынікі конкурсу для намеснікаў дырэктараў па вучэбнай рабоце "Эфектыўная мадэль метадычнай работы"

У раённым этапе абласнога конкурсу для намеснікаў дырэктараў па вучэбнай рабоце ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі "Эфектыўная мадэль метадычнай работы" прынялі ўдзел пяць устаноў адукацыі: ДУА " СШ №1 ім. С. і. Грахоўскага г. п. Глуска", ДУА "СШ №2 г. п. Глуска", ДУА " Гімназія г.п. Глуска", ДУА "Заеліцкі НПК д/с-сш", ДУА "Каткоўскі НПК д/с-бш".

Конкурс праводзіўся ў адпаведнасці з палажэннем. Удзельнікі прадстаўлялі апісанне сістэмы метадычнай работы ва ўстанове адукацыі і распрацоўку (тэхналагічную карту, план-канспект, сцэнарый і інш.) метадычнага мерапрыемства з педагогамі па актуальнай тэматыцы.

Журы конкурсу вызначыла пераможцаў:

I месца

Бабак Святлана Аляксандраўна, намеснік дырэктара ДУА "Гімназія г. п. Глуска"

II месца

Дарафеева Таццяна Яўгеньеўна, намеснік дырэктара ДУА "СШ №1 ім. С. і. Грахоўскага г. п. Глуска"

III месца

Тарашчук Алена Мікалаеўна, намеснік ДУА "СШ №2 г. п. Глуска";

Гаравікова Наталля Аркадзьеўна, намеснік дырэктара ДУА "Заеліцкі НПК д/с-сш";

Бахаўчук Наталля Мікалаеўна, намеснік дырэктара ДУА "Каткоўскі НПК д / с-бш".

Праца, якая заняла першае месца, накіравана ў УА "МДАІРА" для ўдзелу ў абласным этапе конкурсу.