Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

18.10.21

Прайшоў другі этап рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай пісьменнасці сярод навучэнцаў устаноў адукацыі

15 кастрычніка 2021г. на базе ДУА «Гімназія г.п.Глуска» адбыўся другі этап рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай пісьменнасці сярод навучэнцаў устаноў адукацыі.

Алімпіяда па фінансавай пісьменнасці праходзіць у Беларусі ўжо ў восьмы раз і стала за гэты час адным з найбольш маштабных мерапрыемстваў па павышэнні фінансавай пісьменнасці навучэнцаў.

Заданні алімпіяды ўключалі пытанні ў выглядзе тэстаў з варыянтамі адказаў па шэрагу ключавых тэм: асабістыя фінансы; наяўныя грошы; зберажэнні, уклады (дэпазіты); запазычанні; лічбавы банкінг; дзейнасць Нацыянальнага банка, манетная палітыка; страхаванне; падаткі і зборы; інвестыцыі, каштоўныя паперы; фінансавая матэматыка.

У другім этапе алімпіяды прыняў удзел 21 навучэнец з 6 ўстаноў адукацыі раёна: ДУА "СШ №1 ім. С.І.Грахоўскага г.п.Глуска", ДУА "СШ №2 г.п.Глуска", ДУА "Гімназія г.п.Глуска", ДУА "Заеліцкі НПК дз/с-сш", ДУА "Усцярхоўскі НПК дз/с-сш", ДУА "Завалочыцкі НПК дз/с-сш".

Пераможцамі алімпіяды сталі навучэнцы ДУА "Гімназія г.п.Глуска": Хутарцоў Кірыл - першае месца, Раговіч Кірыл - другое месца, Анцюшэня Валерыя - трэцяе месца.

ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ!

Пераможцы другога этапа будуць прадстаўляць наш раён на трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай пісьменнасці, які адбудзецца 19 лістапада 2021г. Магілёве.