Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

29.09.21

Адбыўся фінал конкурсу

Даследчая дзейнасць спрыяе выяўленні здольных і адораных навучэнцаў, павышэнню іх цікавасці да вывучаемых вучэбных прадметах, набыццю імі вопыту пазнавальнай, камунікатыўнай, практычнай і творчай дзейнасці, развіццю лідэрскіх якасцей і ўмення публічнага выступу, а таксама дазваляе выявіць схаваныя задаткі навучэнцаў, вызначыць і рэалізаваць іх прафесійныя перавагі.
28 верасня 2021 года ў дыстанцыйнай форме на платформе Zoom адбыўся фінал раённага конкурсу (канферэнцыі) работ даследчага характару, у які прайшлі 9 работ навучэнцаў ДУА " СШ №1 ім.С. і. Грахоўскага г. п. Глуска", ДУА "СШ №2 г. п. Глуска", ДУА "Гімназія г.п. Глуска", ДУА "Заеліцкі КПК д/с - сш", ДУА "Усцярхоўскі КПК д/с - сш".

Фіналісты конкурсу прэзентавалі свае даследаванні перад членамі журы, адказвалі на пытанні, з дапамогай рэакцый ацэньвалі працы іншых навучэнцаў.

У заключэнне прадстаўнікі журы агучылі вынікі, падзякавалі аўтараў і кіраўнікоў работ за праведзеныя даследаванні, далі рэкамендацыі па ўдасканаленні дадзенага віду дзейнасці.