У траўні 2021 года ва ўстановах адукацыі праведзена апытанне вучняў і іх бацькоў аб магчымых формах арганізацыі занятасці непаўналетніх у перыяд канікул. У аграгарадку Бярозаўка Глускага раёна будзе працаваць аздараўленчы лагер з кругласутачным знаходжаннем дзяцей «Гарадок», аздараўленне будзе ажыццяўляцца ў дзве змены з агульнай напаўняльнасцю 120 месцаў:
1 змена - з 21 чэрвеня 2021 г. па 8 ліпеня 2021 г.
2 змена - з 12 ліпеня 2021 г. па 29 лiпеня 2021 г.
Таксама ў аграгарадку Бярозаўка Глускага раёна з 07.06.2021 по 15.06.2021 года будзе працаваць аздараўленчы лагер з кругласутачным знаходжаннем дзяцей тэрмінам не менш як 9 дзён па спартыўным профілі «Патрыёт» у адну змену для 32 чалавек.
Памер сродкаў рэспубліканскага бюджэту на патанненне кошту адной пуцёўкі ў аздараўленчы лагер з кругласутачным знаходжаннем дзяцей складае:
тэрмінам не менш за 18 дзён - 215,00 рублі;
тэрмінам не менш як 9 дзён па спартыўным профілі - 92,00 рублі.
Кошт пуцёўкі на адну змену ў аздараўленчы лагер «Гарадок» складае:
для дзяцей ад 6 да 10 гадоў - 432,00 рубля;
для дзяцей ад 11 да 13 гадоў - 444,00 рубля;
для дзяцей ад 14 да 17 гадоў - 452,00 рубля
Бацькоўская даплата да поўнага кошту пуцёўкі ў Ол «Гарадок» складае:
для работнікаў бюджэтнай сферы:
6 - 10 гадоў - 43,20 руб.
11-13 гадоў - 44,40 руб.
14-17 гадоў - 45,20 руб.
для работнікаў пазабюджэтных арганізацый:
6-10 гадоў - 217,00 руб.
11-13 гадоў - 229,00 руб.
14-17 гадоў - 237,00 руб.
На працягу летняга перыяду ў аздараўленчых лагерах з кругласутачным знаходжаннем дзяцей пройдуць аздараўленне 50 дзяцей-сірот, 2 дзіцяці-інваліды.
На тэрыторыі раёна ў летні перыяд арганізавана праца 8 лагераў з дзённым знаходжаннем дзяцей на базе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна з напаўняльнасцю навучэнцамі ў колькасці 385 чалавек.
1 змена - з 01.06.2021 па 21.06.2021 года (ДУА "Сярэдняя школа №1 імя С.І.Грахоўскага г.п.Глуска", ДУА "Сярэдняя школа №2 г.п.Глуска", ДУА "Гімназія г. п.Глуска")
2 змена - з 07.06.2021 па 26.06.2021 (ДУА "Усцярхоўскі НПК д/с-сш", ДУА "Каткаўскі НПК д/с-бш", ДУА "Завалочыцкі НПК д/с-сш")
3 змена - з 14.06.2021 па 05.07.2021 года (ДУА "Заеліцкі НПК д/с-сш")
4 змена - з 21.06.2021 па 17.06.2021 года (ДУА «Клетненскі КПК д/с-сш»).