Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

13.05.21

Пасяджэнне МА педагогаў-псіхолагаў "Прафілактыка і карэкцыя агрэсіўных паводзін дзяцей і падлеткаў"

З мэтай павышэння прафесійных ведаў педагогаў-псіхолагаў па прафілактыцы і карэкцыі агрэсіўных паводзін дзяцей і падлеткаў 12 мая 2021 года ў ДУА «Гімназія г. п. Глуска» адбылося пасяджэнне МА педагогаў-псіхолагаў устаноў адукацыі раёна. Тэма МА: «Прафілактыка і карэкцыя агрэсіўных паводзін дзяцей і падлеткаў».

У працэсе пасяджэння педагогі-псіхолагі абмеркавалі асноўныя прычыны з'яўлення дзіцячай агрэсіўнасці і яе віды; разгледзелі асаблівасці праявы агрэсіўнасці ў дашкольным і падлеткавым узросце.

У выніку пасяджэння вызначаны метады карэкцыі агрэсіўных паводзін дзяцей і падлеткаў (праца з гневам, навучанне самакантролю, праца з пачуццямі, канструктыўныя навыкі зносін), апрабаваны практыкаванні і гульні, накіраваныя на зняцце агрэсіўнасці ў дзяцей.