Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

18.03.21

Пасяджэнне раённага МА загадчыкаў і намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі

18 лютага 2021 года ў ДУА "Яслі-сад №1 г.п.Глуск" адбылося пасяджэнне раённага МА загадчыкаў і намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі на тэму: "Індывідуальна-дыферэнцыраваны падыход у рабоце з педагагічнымі кадрамі і фармаванне іх мабільнасці ў ўмовах сучасных тэндэнцый дашкольнай адукацыі".

Метадычнае аб'яднанне праходзіла ў форме семінара-дыскусіі.

Кіраўнікі актыўна абмяркоўвалі арганізацыйна-педагагічныя ўмовы развіцця матывацыі педагогаў установы дашкольнай адукацыі да павышэння прафесійнай кампетэнцыі; якім чынам кантроль і самакантроль спрыяе прафесійнай кампетэнтнасці выхавальніка дашкольнай адукацыі і спецыялістаў установы дашкольнай адукацыі; як працаваць з маладымі педагогамі і павышаць прафесійную кампетэнтнасць педагогаў у рамках самаадукацыі і ў працэсе атэстацыі.

Пасяджэнне МА прайшло ў прадуктыўнай форме. Члены МА выпрацавалі канкрэтныя рэкамендацыі па кожным пытанні.