Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

11.03.21

Пасяджэнне МА "Арганізацыя вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў пачатковых класаў на вучэбных занятках і кіраванне ёю"

10 сакавіка 2021 года на платформе Zoom.us адбылося пасяджэнне метадычнага аб'яднання настаўнікаў пачатковых класаў па тэме "Арганізацыя вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў пачатковых класаў на вучэбных занятках і кіраванне ёю".

У выніку пасяджэння педагогі разгледзелі сутнасць вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў; вызначылі псіхолага-педагагічныя ўмовы арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў і метады арганізацыі дзейнасці, абмеркавалі асаблівасці працы па актывізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў у практычнай дзейнасці настаўнікаў пачатковых класаў.

Настаўнік пачатковых класаў ДУА «Заеліцкі НПК дз/с - сш» Лукьянчук Ганна Мікалаеўна правяла майстар-клас па арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў пачатковых класаў на вучэбных занятках.

Педагогі актыўна абмяркоўвалі метады і прыёмы, якія дазваляюць арганізаваць эфектыўную вучэбна-пазнавальную дзейнасць.