Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

01.03.21

Паспяховы ўдзел педагогаў у фестывалі крэатыўных ідэй

Установай адукацыі "Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі" з мэтай развіцця творчых здольнасцей педагагічных работнікаў устаноў дашкольнай адукацыі ў вырабе тэматычных паштовак з 28.01.2021 г. па 19.02.2021 г. праводзіўся фестываль крэатыўных ідэй «Паштоўка сваімі рукамі».

На фестываль ад нашага раёна было прадстаўлена 17 паштовак, вырабленых педагогамі дашкольнай адукацыі (выхавацелямі, настаўнікамі-дэфектолагамі). У раённым этапе фестывалю ўдзельнічалі педагогі з усіх устаноў адукацыі, якія рэалізуюць праграму дашкольнай адукацыі.

Аўтары 7 работ адзначаны сертыфікатамі фіналістаў:

Выхавальнік ДУА "Яслі-сад №1 г.п.Глуск" Апухоўская Вольга Сяргееўна

Выхавальнік ДУА "Яслі-сад №3 г.п.Глуск" Баравая Іна Сцяпанаўна

Выхавальнік ДУА "Яслі-сад №3 г.п.Глуск" Мятлікава Людміла Аляксандраўна

Выхавальнік ДУА "Яслі-сад №3 г.п.Глуск" Савіцкая Іна Пятроўна

Выхавальнік ДУА "Яслі-сад №4 г.п.Глуск" Нязнанская Марыя Анатольеўна

Выхавальнік ДУА "Яслі-сад №4 г.п.Глуск" Ракіцкая Таццяна Георгіеўна

Выхавальнік ДУА "Заеліцкі НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа" Берднік Наталля Міхайлаўна

Віншуем пераможцаў і жадаем ім поспехаў і творчага натхнення!