Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

16.10.20

"Вясёлая Каляда" у Калаціцкім дзіцячым садзе

13.01.2021г. у Калацічскім дзіцячым садку пад кіраўніцтвам музычнага кіраўніка Барадулькінай Г.К., выхавацеля Панкрацьевай А.У. прайшла музычная забава «Вясёлая Каляда!».

Па традыцыі кожны год выхаванцы старшай групы развучваюць песні-калядкі, вершы, апранаюцца ў касцюмы жывёл, казачных персанажаў і адпраўляюцца калядаваць. З каляднай зоркай і песнямідзецінаведаліся да Калаціцкага пасялковага савета, пошты, канторы э/б “Глуск”. Гледачы жадалі дзецям дабра, здароўя, багацця на ўвесь наступны год. Жыхары вёскі з радасцю сустракалі Каляду, дзякавалі апладысментамі.

Свята не толькі прынясло радасць нашым выхаванцам, але і дало ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усё хараство народных святаў і гулянняў.

М.Я.Грамыка,
загадчык ДУА "Калаціцкі дзіцячы сад"