Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

07.12.20

Міжнародны дзень інвалідаў

У 1992 годзе Генеральная Асамблея ААН абвясціла 3 снежня Міжнародным днём інвалідаў. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у нашай краіне гэты дзень абвешчаны Днём інвалідаў Рэспублікі Беларусь.

У гэты дзень ва ўстановах адукацыі раёна прайшлі тэматычныя мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне талерантнага стаўлення да людзей з інваліднасцю.

У ДУА "Сярэдняя школа № 1 ім.С. і. Грахоўскага г. п. Глуска" праведзены тэматычныя інфармацыйныя гадзіны "Розныя дзеці жывуць на планеце", членамі валанцёрскага атрада "Міласэрнасць" наведаны навучэнец, які вучыцца дома; членамі валанцёрскага атрада "Добрыя рукі" наведана шматдзетная сям'я, адзін з бацькоў у якой мае інваліднасць. Ва ўстанове праведзеная акцыя "Мы розныя - мы роўныя" з праглядам відэафільма "Эксклюзіў Чараўнік".

У ДУА "Сярэдняя школа №2 г. п. Глуска" праведзена мерапрыемства "Я такі ж, як і ты", арганізаваны прагляд і абмеркаванне матывацыйнага відэароліка "Жыццё без рук і без ног. У шляху да перамогі!" - аб Аляксею Талаю - матывацыйным спікеры, майстры спорту па плаванні, шматразовым рэкардсмене свету і Еўропы, члене Нацыянальнай паралімпійскай зборнай Рэспублікі Беларусь; дыспут "Мы розныя, але мы разам", інфармацыйныя гадзіны "Магчымасці-абмежаваныя, здольнасці-бязмежныя".

Навучэнцы ДУА "Гімназія г.п. Глуска" наведалі ДУА "ЦКРНіР г. п. Глуска". Яны пажадалі навучэнцам цэнтра добрага настрою, моцнага здароўя і ўсмешак, падарылі дзецям усё неабходнае для творчасці і забавы: каляровую паперу, алоўкі, фламастэры, размалёўкі, настольныя гульні, мяч і г.д. Сустрэча атрымалася вельмі цёплай і сяброўскай.

Педагог-псіхолаг гімназіі правяла трэнінг пад назвай "Мы розныя, але мы разам" з навучэнцамі ІV класаў. Класныя кіраўнікі правялі з навучэнцамі гутаркі і інфармацыйныя гадзіны: "Свет выратуе дабрыня", "Мы розныя, але мы разам", "Міласэрнасць – радасць твайго дзяцінства".

У ДУА "Завалочыцкі НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа" ў класах прайшлі мерапрыемствы "Свет выратуе дабрыня", "Мы розныя, але мы разам", "Міжнародны дзень інвалідаў".

У ДУА "Заеліцкі НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа" праведзены гутаркі "Дабрыня выратуе свет", тэматычныя інфармацыйныя гадзіны "3 снежня – Дзень інвалідаў ў Беларусі", дабрачынная акцыя "Міласэрнасць", трэнінг для навучэнцаў VІІ класа "Мы розныя, але мы разам".

У ДУА "Каткаўскі НПК дзіцячы сад-базавая школа" праведзены класныя і інфармацыйныя гадзіны "Чаму чалавек павінен быць міласэрным", "Мы розныя – і ў гэтым наша багацце", "Будзем жыць у любові і дружбе", "Азбука добрых спраў", "Яны побач з намі", "Мы побач", "Дабрыня выратуе свет"; аформлена кніжная выстава ў бібліятэцы "Без дабрыні і спагады няма чалавека".

У ДУА "Усцярхоўскі НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа" праведзены гутаркі "Дарым людзям дабрыню", "Моцныя духам", "Асаблівыя людзі", трэнінг для навучэнцаў ІV-VІІІ класаў "Мы розныя, але мы разам".