Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

27.10.20

Абласныя занальныя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па футболе «Скураны мяч»

На гарадскім стадыёне з 19 кастрычніка па 24 кастрычніка 2020 года праходзілі абласныя занальныя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па футболе «Скураны мяч» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

Спаборніцтвы праходзілі па 4 узроставых групах:

1 група - дзяўчаты 2009-2011 года нараджэння. Каманда нашага раёна, якая складаецца з навучэнак ДУА "СШ №1 ім.С.І.Грахоўскага г.п.Глуска", перамагла каманды Асіповіцкага, Кіраўскага, Клічаўскага раёнаў, заняла першае месца і выйшла ў фінал.

2 група - юнакі 2010-2011 года нараджэння. Каманда юнакоў была ўкамплектавана навучэнцамі ДУА "СШ №1 ім.С.І.Грахоўскага г.п.Глуска". У групавым турніры каманда Глускага раёна атрымала 3 перамогі і заняла першае месца, выйшла ў фінал.

3 група - юнакі 2008-2009 года нараджэння. Каманда Глускага раёна была ўкамплектавана навучэнцамі ДУА "СШ №1 ім.С.І.Грахоўскага г.п.Глуска". Прымалі ўдзел 5 каманд. Гульні праходзілі па кругавой сістэме. Каманда нашага раёна атрымала 4 перамогі і заняла першае месца і выйшла ў фінал.

4 група - юнакі 2006-2007 года нараджэння. Каманда нашага раёна была ўкамплектавана навучэнцамі ДУА "Гімназія г.п.Глуска". Прынялі ўдзел 5 каманд. Гульні праходзілі па кругавой сістэме. Каманда нашага раёна атрымала 4 перамогі, заняла першае месца і выйшла ў фінал.

Абласныя фінальныя спаборніцтвы сярод пераможцаў абласных занальных спаборніцтваў адбудуцца ў футбольным манежы ФК "Днепр-Магілёў" з 11 лістапада па 16 лістапада 2020 года. Пажадаем поспехаў нашым спартсменам. Каманды-пераможцы занальнага спаборніцтвы падрыхтавалі настаўнікі фізічнай культуры і здароўя Сокал Адам Адамовіч, Дыба Юрый Аляксеевіч, Мядведка Анатоль Мікалаевіч, трэнеры па спорту Качаргін Аляксандр Аляксандравіч, Селіванаў Уладзімір Іванавіч.