Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

26.10.20

Спаборніцтвы па шашках

24 кастрычніка 2020 года на базе СУ «Глускі ФСК» праходзілі спаборніцтвы па шашках у рамках раённай Спартакіяды школьнікаў-2021 сярод вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 7 каманд. Склад адной каманды 2 юнакі і 1 дзяўчына. Каманды былі разбітыя на 2 падгрупы. Гульні праходзілі ў падгрупах па кругавой сістэме. У фінал выйшлі 4 каманды.

У фінале за 1 месца сустрэліся каманды ДУА "СШ №1 ім. С.І.Грахоўскага г.п.Глуска" і ДУА "СШ №2 г.п.Глуска", перамогу атрымала каманда ДУА "СШ №1 ім. С.І.Грахоўскага г.п.Глуска ". За 3-4 месца сустрэліся каманды ДУА "Заеліцкі НПК-дз/с-сш" і ДУА "Усцярхоўскі НПК-дз/с-сш". У выніку 3 месца заняла каманда ДУА "Заеліцкі НПК-дз/с-сш".

У камандзе ДУА "СШ №1 ім. С.І.Грахоўскага г.п.Глуска" выступалі Сідаровіч Багдан, Сарока Глеб, Марціновіч Яўгенія. Каманду рыхтаваў да спаборніцтваў Сокал Адам Адамовіч.