Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

23.10.20

Прайшоў другі этап рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай пісьменнасці сярод навучэнцаў X-XI класаў устаноў адукацыі

23 кастрычніка 2020г. на базе ДУА «Гімназія г.п.Глуска» адбыўся другі этап рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай пісьменнасці сярод навучэнцаў X-XI класаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі.

Алімпіяда па фінансавай пісьменнасці праходзіць у Беларусі ўжо ў сёмы раз і стала за гэты час адным з найбольш маштабных мерапрыемстваў па павышэнні фінансавай пісьменнасці навучэнцаў.

Заданні алімпіяды ўключалі пытанні ў выглядзе тэстаў з варыянтамі адказаў па шэрагу ключавых тэм: асабістыя фінансы; наяўныя грошы; зберажэнні, уклады (дэпазіты); запазычанні; лічбавы банкінг; дзейнасць Нацыянальнага банка, манетная палітыка; страхаванне; падаткі і зборы; інвестыцыі, каштоўныя паперы; фінансавая матэматыка.

У другім этапе алімпіяды прынялі ўдзел 25 вучняў X- XI класаў з 6 ўстаноў адукацыі раёна: ДУА "СШ №1 ім. С.І.Грахоўскага г.п.Глуска", ДУА "СШ №2 г.п.Глуска", ДУА "Гімназія г.п.Глуска", ДУА "Заеліцкі НПК дз/с-сш", ДУА "Клетненскі НПК дз/с-сш", ДУА "Завалочыцкі НПК дз/с-сш".

Пераможцам алімпіяды другі год запар становіцца навучэнка ДУА «Гімназія г.п.Глуска» Сяргеева Соф'я. Другое месца таксама другі год запар займае навучэнка ДУА "Заеліцкі НПК дз/с-сш" Марус Анастасія. Трэцяе месца заняў навучэнец ДУА "Заеліцкі НПК дз/с-сш" Цяцерын Уладзімір.

ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ!

Пераможцы другога этапу будуць прадстаўляць наш раён на трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай пісьменнасці, які адбудзецца 20 лістапада 2020 года ў г.Магілёве.