Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

15.10.20

Цяпло сэрцаў для мілых мам

Па традыцыі ў Дзень маці ў ДУА «ЦКРНіР г.п.Глуска» праходзіць святочная забаўляльная праграма.

У гэты цудоўны свята заўсёды хочацца падарыць самыя цёплыя словы падзякі мамам, прачытаць самыя шчырыя вершы, напісаныя паэтамі розных эпох і, канешне, атрымаць мілыя падарункі, зробленыя рукамі дзяцей, якія потым будуць доўга-доўга захоўвацца ў сямейных архівах.

Восеньскі лёгкі ветрык сарваў лісток календара,

Дзень змяніў сваю дату, стаў чатырнаццатым кастрычніка.

Сёння свята Маці! Усіх Матуль на ўсёй зямлі!

Сёння самы галоўны дзень! Галоўней усіх у календары!

Нашы мілыя, яркія, пазітыўныя, сціплыя і абаяльныя мамы  прынялі ўдзел у розных конкурсах. Ім трэба было пачысціць бульбу, але не на хуткасць, а на самую доўгую бульбяную ачыстку; яны ўспомнілі, як спавівалі сваіх дзяцей і спявалі ім калыханку. Яшчэ дэфілявалі ў розных галаўных уборах, адгадвалі песні і танцавалі. Сталі акцёрамі ў ролевай казцы «Каралева- аптымістка». І на памяць пра свята намалявалі восеньскае дрэва, якое ўпрыгожылі рознакаляровымі лісточкамі, зробленымі ў нетрадыцыйнай тэхніцы малявання - штампамі з бульбы і гуашы.

Дзеці падрыхтавалі падарункі мамам: дашкольнікі - аплікацыі з выкарыстаннем манкі і грэчкі, школьнікі - яркія паштоўкі.


Свята атрымаўся добрым, кранальным, яркім. Усе ўдзельнікі атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою.

Сяргейчык Л.А.,

дырэктар ДУА "ЦКРНіР г.п.Глуска"