Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

08.10.20

Разам весела крочыць

Спартыўна-забаўляльнае мерапрыемства на свежым паветры «Разам весела крочыць» арганізавана настаўнікамі спецыяльных класаў ДУА «ЦКРНіР г.п.Глуска» сумесна з педагогамі ДУСА «Веснаўскім дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з АПФР».

Мерапрыемства падрыхтавана ў рамках штогадовага еўрапейскага тыдня футбола, таму галоўным прадметам для конкурсаў стаў мяч.

Вядучым мерапрыемства быў казачны персанаж Цімоша, энергія і запал якога перадаваліся не толькі ўдзельнікам, але і членам журы, і заўзятарам.

Дзве каманды, «Скураны мяч» і «Хуткія кеды», у складзе якіх былі навучэнцы i выхаванцы дома-інтэрната, абыгралі прывітанне, гулялі ў міні-футбол, пераносілі мячы з аднаго абруча ў другі; вадзілі мяч па паласе з перашкодамі; спаборнічалі ў колькасці забітых па варотах мячоў і інш.


Паміж спартыўнымі конкурсамі былі музычныя паўзы і вясёлыя рухомыя гульні з удзелам заўзятараў.

Пасля падвядзення вынікаў ўсе ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы і заслужаныя ўзнагароды.

У такіх мерапрыемствах ніколі не бывае тых, хто прайграў, таму што галоўнае - гэта добры настрой, станоўчыя эмоцыі і карысная калектыўная дзейнасць.

Мерапрыемства стала сапраўдным святам для ўсіх прысутных.