Архив новостей - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

15.01.2019

Аб выніках правядзення Тыдня малой радзімы ва ўстановах адукацыі

 З мэтай выхавання ў навучэнцаў патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці, у сувязі з тым, што 2018-2020 гады пройдуць пад знакам Года малой радзімы, у адпаведнасці з планам работы аддзела па адукацыі, спорце і турызме Глускага райвыканкама ў канцы 2018 года ва ўстановах адукацыі раёна праходзіў Тыдзень малой радзімы.

 Арганізатарам тыдня з’яўляецца аддзел па адукацыі, спорце і турызме, ініцыятарам – раённы вучэбна-метадычны кабінет.

 Удзельнікамі тыдня з’яўляліся педагагічныя работнікі ўстаноў адукацы раёна, навучэнцы (выхаванцы і вучні), законныя прадстаўнікі навучэнцаў.

 Мерапрыемствы адпавядалі мэтам і тэматыцы тыдня і ўключалі наведванне музеяў; пазакласныя мерапрыемствы; конкурсы малюнкаў па тэматыцы тыдня, выставы малюнкаў; конкурсы фотаздымкаў; інфармацыйныя і класныя гадзіны; конкурсы даследчых праектаў; выставы, прысвечаныя тэматыцы тыдня; віртуальныя і рэальныя экскурсіі па Глушчыне.

 Падвядзенне вынікаў раённага Тыдня малой радзімы адбылося 10 студзеня 2019 года ў ДУА “Заеліцкі НПК дзіцячы сад – сярэдняя школа” у форме творчай справаздачы. Навучэнцы Заеліцкага НПК прадставілі гасцям цудоўныя “Вячоркі”, захапілі іх якаснай акцёрскай гульнёй.

 Прадстаўленыя ўстановамі справаздачы адрозніваліся творчым падыходам і змястоўнасцю і прад’яўляліся ў форме дакладаў, мультымедыйных прэзентацый і відэафільмаў.

 У час падвядзення вынікаў Тыдня адбылося ўзнагароджванне пераможцаў конкурсу на лепшы Куток малой радзімы. Раённы конкурс на лепшы Куток малой радзімы праводзіўся з мэтай стварэння адукацыйнага асяроддзя для прывіцця ў падрастаючага пакалення асноўных каштоўнасцей, ідэй, перакананняў, якія адлюстроўваюць сутнасць культуры і гісторыі Глускага раёна.

 Конкурс праводзіўся ў наступных намінацыях: «Лепшы Куток малой радзімы ва ўстанове дашкольнай адукацыі», «Лепшы Куток малой радзімы ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі».

 У Кутках знаходзіцца сімволіка Глускага раёна, фотаздымкі з краявідамі Глушчыны, інфармацыя аб знакамітых людзях рэгіёна, цікавыя звесткі з гісторыі раёна і г.д.

 У конкурсе ўдзельнічалі 14 куткоў з 12 устаноў дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі. Куткі афармляліся ў класным кабінеце, калідоры, рэакрыацыі, іншым свабодным памяшканні. Асноўным патрабаваннем да Куткоў з’яўлялася тое, што ён павінен дзейнічаць пастаянна, быць даступным для ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.

 Па выніках працы членаў журы ўстаноўлена, што:

у намінацыі «Лепшы Куток малой радзімы ва ўстанове дашкольнай адукацыі» дыпломам III ступені ўзнагароджаны куток ДУА “Яслі-сад №3 г.п.Глуск” і куток ДУА “Яслі-сад №1 г.п.Глуск”; дыпломам II ступені ўзнагароджаны куток ДУА “Яслі-сад №4 г.п.Глуск”; дыпломам I ступені  ўзнагароджаны куток ДУА “Калаціцкі дзіцячы сад”;

у намінацыі «Лепшы Куток малой радзімы ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі» дыпломам III ступені ўзнагароджаны куток ДУА “Завалочыцкі НПК дзіцячы сад – сярэдняя школа” і куток ДУА “Усцярхоўскі НПК дзіцячы сад – сярэдняя школа”; дыпломам II ступені ўзнагароджаны куток ДУА “Гімназія г.п.Глуска” дыпломам I ступені  ўзнагароджаны куток ДУА “Сярэдняя школа №2 г.п.Глуска”.


У якасці сувеніра пераможцы атрымалі пернікі ў выглядзе Глускага замка, спечаныя таленавітымі спецыялістамі СШ №2.

 З фотаздымкамі куткоў можна пазнаёміцца на сайце аддзела па адукацыі, спорце і турызме, у раздзеле “Фотагалерэя”.