Архив новостей - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

29.11.2018

Чароўнае падарожжа ў краіну Паэзія

  Гісторыя, вядомасць бацькаўшчыны вызначаецца і ствараецца яе славутымі прадстаўнікамі. Тымі, хто дасягнуў пэўных вышынь на шляху чалавечага прагрэсу, сваёй дзейнасцю, жыццёвай пазіцыяй сцвярджаў і адстойваў агульначалавечыя каштоўнасці, пад цяжарам лёсу не прагнуўся і не страціў высокай маральнай чысціні.

  Сярод іх ёсць тыя, хто стварыў гістарычную славу нашаму краю і тыя, хто гэту славу мацуе сёння сваёй творчай плённай працай.

  Кажуць, што сустрэчы з пісьменнікамі праходзяць сумна, аднастайна і незапамінальна, але гэтыя словы не пра сутрэчу з  Любоўю Паўлаўнай Ляпко. Але пачнём усе па парадку.

  З мэтай далучэння выхаванцаў да вытокаў нацыянальнай культуры і выхавання любові да роднага краю ў дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад № 3 г.п. Глуск” арганізоўваюць і праводзяць пэўную працу ў гэтым напрамку. Не стала выключэннем  і мерапрыемства вопытнага педагога Веры Іванаўны Ралько, якое пачалося са знаёмства выхаванцаў  з пісьменнікамі Глушчыны і было арганізавана ў форме літаратурнай гасцінай. Пад музычнае суправаджэнне песні «Мая маленькая Радзіма» на словы Л.П. Ляпко дзеці ўспомнілі свой родны край,  яго прыгажосць у любую пару года і здзейснілі падарожжа ў творчасць паэтаў і пісьменнікаў Глушчыны: выхаванцамі былі зачытаны вершы С.І. Грахоўскага, В.А. Лаўрыновіча, Л.П. Ляпко, у якіх адлюстроўвалася любоў паэтаў да роднага мястэчка, прыроды, людзей. Але самым запамінальным момантам стала сустрэча з паэткай Любоўю Паўлаўнай, якая з першых слоў акунула дзяцей у казку, адарыла кожнага арэшкамі ад вавёрачкі і наліўнымі яблычкамі. Хлопчыкі і дзяўчынкі зачаравана слухалі госцю, адказвалі на яе пытанні, а яна, у сваёй чаргу, расказвала ім пра сябе, сваю сям’ю, аб сваёй творчай дзейнасці. Любоў Паўлаўна закранула многія моманты свайго дзяцінства, прафесійнай дзейнасці. Для малых былі зачытаны вершы, казкі, якія сачыніла сама паэтка, а таксама пазнаёміла выхаванцаў з вершамі свайго ўнука. На працягу ўсёй сустрэчы вяла аўтарка нязмушаны, вясёлы дыялог, і па заканчэнні запрасіла выхаванцаў на танцавальную пляцоўку, дзе сыграла на гармоніку полечку-трасуху. Атрымалася вельмі незвычайна і весела.

  Было так цікава назіраць за хлопчыкамі і дзяўчынкамі, якія прыйшлі на сустрэчу з госцей – літаратурнай знакамітасцю, адкрытай, добрай, вясёлай жанчынай са шчырай усмешкай і аксамітным голасам.

  Пасля заканчэння мерапрыемства “Чароўнае падарожжа ў краіну Паэзію” дзеці не спяшаліся разыходзіцца: фатаграфаваліся, весяліліся і частаваліся наліўнымі яблычкамі.

  Спадзяёмся, што гэтая сустрэча надоўга застанецца ў памяці дзяцей, і яны працягнуць знаёмства з пісьменнікамі Глушчыны, але ўжо са сваімі бацькамі. А Любові Паўлаўне вялікі дзякуй за яе творчасць, за ўменне і жаданне мець зносіны з выхаванцамі нашай установы!

 Загадчык установы адукацыі

Алена Генадзьеўна Кісялевіч