Гаворым па-беларуску - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Гаворым па-беларуску

Тыдзень па адукацыйнай галіне “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін”

З вопыту правядзення тыдня па адукацыйнай галіне “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” у ДУА "Яслі-сад №3 г.п.Глуск"раскрыть » / « свернуть

Тыдзень па адукацыйнай галіне “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін”

З вопыту правядзення тыдня па адукацыйнай галіне “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” у ДУА "Заеліцкі НПК дзіцячы сад - сярэдняя школа"раскрыть » / « свернуть

Міжнародны дзень роднай мовы ў ДУА “Калаціцкі дзіцячы сад»

раскрыть » / « свернуть

Правядзенне Міжнароднага дня роднай мовы ў дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад №4 г.п. Глуск”

раскрыть » / « свернуть

Дзень роднай мовы ў дзіцячым садзе

З вопыту святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ў ДУА “Яслі-сад №3 г.п.Глуск”раскрыть » / « свернуть

АДЗНАЧЫМ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ РАЗАМ!

З вопыту святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ў ДУА “Яслі-сад №1 г.п.Глуск”раскрыть » / « свернуть

З вопыту правядзення Тыдня малой радзімы

 З вопыту правядзення Тыдня малой радзімы ў дзяржаўнай установе адукацыі “Заеліцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”

раскрыть » / « свернуть

“Знаёмства з беларускім ручніком”

Заняткі па адукацыйнай вобласці  “Дзіця  і грамадства”

 (сярэдняя група)

“Знаёмства з беларускім ручніком”

 

З вопыту работы педагогаў

ДУА “Яслі-сад №1 г.п.Глуск”

 

Праграмныя задачы:

фарміраваць уяўленні дзяцей аб асаблівасцях нацыянальнай культуры, традыцыях беларусаў;

знаёміць з беларускім ручніком, яго арнаментам;

даць паняцце аб асаблівасцях вырошчвання і апрацоўкі ільну;

развіваць цікавасць да нацыянальных традыцый;

вучыць перадаваць у малюнку элементы беларускага арнаменту.

раскрыть » / « свернуть

“Конкурс знатакоў роднага горада”

Заняткі па адукацыйнай вобласці  “Дзіця  і грамадства” (старшая група)

“Конкурс знатакоў роднага горада”

З вопыту работы педагогаў

ДУА “Яслі-сад №1 г.п.Глуск”

 

Праграмныя задачы:

замацоўваць уяўленні дзяцей аб родным горадзе, аб яго славутых мясцінах;

развіваць назіральнасць, памяць, пазнавальную актыўнасць дзяцей;

выхоўваць пачуццё гонару за свой горад. 

раскрыть » / « свернуть

Знаёмства з беларускім нацыянальным касцюмам

Знаёмства з беларускім нацыянальным касцюмам (гутарка з дзецьмі)

З вопыту работы педагогаў

ДУА “Яслі-сад №1 г.п.Глуск”

 

 Уявіце сабе, што вас, дзеці, запрасілі на вялікае сусветнае свята са сваімі беларускімі песнямі і гульнямі. Што вы перш за ўсё зробіце? Правільна, вы пачнеце выбіраць сабе адзенне. Не джынсы, якія носяць ва ўсім свеце, не модная куртка спатрэбяцца вам, а беларускі народны касцюм. Для чаго? А каб усе, хто вас убачыць, змаглі пазнаць, адкуль вы родам. У кожнага народа свой касцюм. 

раскрыть » / « свернуть

Сустрэча-віктарына ў беларускай гасцёўні “Мая Малая радзіма”

Ермакова Н.В.,

музычны кіраўнік ДУА “Яслі-сад №4 г.п.Глуск”

 Вядучы: Дзецi, сёння нас чакае адна сустрэча з чалавекам, якi ўсё ведае пра наш пасёлак Глуск. Для гэтага нам трэба вымавiць чароўныя словы: "Хачу ўсё ведаць"(гавораць 3 разы).

(пад беларускую музыку ў зал уваходзiць Спадарыня Гiсторыя)

раскрыть » / « свернуть

У кожнага свая родная мова

 У дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад №3 г.п. Глуск» прайшлі тэматычныя мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы. Мерапрыемствы былі накіраваны на выхаванне павагі і любові да роднай мовы, а таксама да моў іншых народаў. У гутарках з выхаванцамі было адзначана, што неабходна беражліва ставіцца да нацыянальнай мовы, паважаць традыцыі і звычаі. Выхавальнікі пазнаёмілі дзяцей з паняццем «родная мова», растлумачылі, чаму яе называюць роднай, распавядалі пра значэнне роднай мовы ў жыцці кожнага чалавека.

раскрыть » / « свернуть

СВЯТЛО РОДНАГА СЛОВА

 Беларуская мова цікавая і незвычайная. Яна ўваходзіць у наша жыцце з вуснаў  маці. Прыгожае гучанне роднага слова мы пачынаем успрымаць з матчыных песень, цудоўных беларускіх казак, легендаў, паданняў.

раскрыть » / « свернуть

“Прыйшлі Калядкі – добрыя святкі!”

 Беларускія абрады і святы – каларытныя, поўныя загадак, містыкі і народнай мудрасці. Нашы продкі весяліліся з размахам! Бо толькі добра адпачыўшы, можна набрацца сіл і плённа працаваць. А зімой, як вядома, што не месяц – свята!

раскрыть » / « свернуть

Мой Глуск - мая Малая радзіма

  Ёсць на зямлі нямала куткоў, якія прыцягваюць сваёй прыгажосцю і выклікаюць захапленне. Адзін з такіх - выдатны пасёлак Глуск, зямля з шматвяковай гісторыяй. Глусчане любяць сваю зямлю, яе мінулае і сучаснае, умеюць захоўваць і шанаваць памяць аб верных сынах і дочках сваёй Радзімы. 

раскрыть » / « свернуть

“Прыйшоў Багач – кідай рагач, бяры сявеньку – сей памаленьку”

  У ДУА “Яслі-сад № 4 г.п.Глуск” з выхаванцамі старшых груп праведзена народнае свята “Багач”, асноўнымі сімваламі якога з’яўляюцца сноп, сявенька з жытам і свечкай. З гэтымі атрыбутамі жыхары вёскі абыходзілі ўсе двары, пакідалі іх у хаце гаспадара - асабліва працавітага, руплівага і дбайнага, які і спраўляў гучнае, прыгожае свята, якое і мелі магчымасць назіраць прысутныя.

раскрыть » / « свернуть

“Прыйшла Пакрова, пытае, цi да зiмы гатовы»

Забава ў ДУА “Ясли-сад №1 г.п.Глуска”

 У Беларусі 14 кастрычніка святкуецца Дзень маці. Дадзенае свята суправаджаецца вялікай колькасцю ўрачыстых мерапрыемстваў, падчас якіх ушаноўваюцца маці. У нашай установе таксама прайшлі святочныя мерапрыемствы. Дзеці ў сваіх віншаваннях выказвалі ўсю любоў да сваіх матуль.

раскрыть » / « свернуть

ГУЧЫЦЬ МОВА БЕЛАРУСКАЯ

Духоўны скарб не грошы і не мода.

 Ён, быццам сонца, ззяе для дзяцей.

Выхоўваць на традыцыях народа

Павінны змалку мы сваіх дзяцей.

М.Грудзінскі

раскрыть » / « свернуть

Вялікдзень – свята сонца і вясны!

 Вялікдзень – гэта найвялікшае каляндарнае свята, якое складае выключную адметнасць, самабытнасць беларускага абрадава-святочнага календара. З даўніх часоў свята “Вялікдзень” лічылася святам Сонца і Вясны. У гэты святочны і светлы дзень здаецца, што ўсё навокал прабуджаецца пад звон званоў царквы.

раскрыть » / « свернуть

 “Здароваму ўсе здорава!” пад такім дэвізам на вясенніх канікулах у ДУА “Яслі-сад №4 г.п. Глуск” прайшоў Дзень здароўя. Выхаванцаў чакала шмат прыемных сюрпрызаў і нечаканых сустрэч. 

раскрыть » / « свернуть

Асаблівая, пачэсная роля – выхоўваць павагу да мовы!

 З мэтай фарміравання цікавасці да вытокаў нацыянальнай культурнай спадчыны сваёй краіны, выхавання ў дашкольнікаў жадання авалодаць беларускай мовай у працэсе спецыяльна арганізаванай і самастойнай дзейнасці сродкамі вуснай народнай творчасці педагогі ДУА  “Яслі – сад №4  г.п.Глуск” у сваёй працы прадугледзелі метадычныя мерапрыемствы, работу з выхаванцамі і супрацоўніцтва з сям’ёй.

раскрыть » / « свернуть

ТЫДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ «РАЗМАÝЛЯЕМ ПА-БЕЛАРУСКУ»

 З 21 па 22 лютага ў дзіцячым садзе №3 г.п. Глуска  выхаванцы сумесна з дарослымі адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы.

 У рамках дня прашлі наступныя мерапрыемствы: фотавыстава «Матывы роднай зямлi», заняткі, фізічныя і музычныя забавы, гутаркі, гульні. 

раскрыть » / « свернуть

“Чалавек без мовы, што дрэва без карэння”

 Што такое мова? Кожны адкажа на гэтае пытанне па-рознаму, бо кожны па-свойму разумее значэнне гэтага слова. 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

 Напярэдадні святкавання гэтага дня ў ДУА “Яслі – сад № 4 г.п. Глуск” праходзіў тэматычны тыдзень “Каб гучала родная мова”. Мэта тыдня: садзейнічаць узнікненню цікавасці да беларускай мовы, выхаванню любові да беларускага слова, гісторыі свайго народа.

раскрыть » / « свернуть

“Каб мова беларуская гучала”

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Я - беларус, і я шчаслівы,

Што маці мову мне дала,

Што родных песень пералівы

І зблізку чую і здаля.(Н.Гілевіч) 

раскрыть » / « свернуть

Вітаем цябе, Масленіца!

 Вельмі важна навучыць сучасных дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама на ей размаўляць. 

раскрыть » / « свернуть

Масленіца! Шырокая, разгульная!

 Педагогі ДУА «Яслі-сад №1 г.п.Глуск» дзяцей з ранняга ўзросту знаёмяць з беларускай культурай, традыцыйнымі народнымі святамі. Мы стараемся прывіваць выхаванцам нешта незабыўнае, якое дазваляе адчуць сувязь з мінулым. Бо нездарма кажуць: «Захоўвайце традыцыі, а традыцыі захаваюць вас».

раскрыть » / « свернуть

Вадохрышчанскія калядкі

 На калядным тыдні, з мэтай далучэння дзяцей да беларускай народнай творчасці, у дзіцячым садзе №3  прайшлі Калядкі.

раскрыть » / « свернуть

СВЯТКУЕМ КАЛЯДКІ

 На працягу шмат гадоў педагагічны калектыў дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 4 г.п.Глуск» далучае дзяцей да беларускай культуры сродкамі беларускага фальклору.

раскрыть » / « свернуть

Інфармацыя аб правядзенні тыдня беларускай мовы і літаратурнага чытання ў пачатковых класах ДУА “Глуская санаторная школа-інтэрнат для дзяцей з саматычнай паталогіяй”

 З 4 па 8 снежня ў нашай школе праходзіў прадметна-метадычны тыдзень па беларускай мове і літаратурнаму чытанню сярод навучэнцаў ІІ-ІV класаў.

 Мэта правядзення: паказаць метадычныя прыёмы і формы арганізацыі ўрочнай і пазакласнай дзейнасці вучняў пачатковых класаў, якія забяспечваюць павышэнне матывацыі і пазнавальнага інтарэса.

 Прынцып правядзення прадметнай нядзелі – кожны вучань з’яўляецца актыўным удзельнікам усіх падзей тыдня.

раскрыть » / « свернуть
29.12.2017

ТЫДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРНАГА ЧЫТАННЯ сярод навучэнцаў І-ІV класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №2 г.п. Глуска»

  У панядзелак, 4  снежня 2017 года, сярод навучэнцаў І-ІV класаў  школы пачаўся прадметна-метадычны тыдзень па беларускай мове і літаратурнаму чытанню “Пад небам Бацькаўшчыны”. 

раскрыть » / « свернуть
28.12.2017

Вынікі правядзення прадметна-метадычнага тыдня па беларускай мове і літаратуры ў ДУА “Заеліцкі НПК дзіцячы сад – сярэдняя школа”

  З 04.12.2017г па 09.12.2017г у нашай установе адукацыі прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

раскрыть » / « свернуть
26.12.2017

Музычнае знаёмства

    21 снежня 2017 года ў старшай групе ДУА «Яслі-сад № 4 г.п.Глуск» прайшлі заняткі па музычнай дзейнасці “Знаёмства з беларускімі народнымі інструментамі”.

раскрыть » / « свернуть
21.11.2017

ПРАДМЕТНА-МЕТАДЫЧНЫ ТЫДЗЕНЬ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ І ЛІТАРАТУРНАМУ ЧЫТАННЮ

  У адпаведнасці з планам работы аддзела адукацыі, спорту і турызму на 2017/2018 навучальны год, з мэтай павышэння прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў пачатковых класаў, папулярызацыі беларускай мовы сярод навучэнцаў пачатковых класаў ў перыяд з 4 па 9 снежня 2017 года ва ўсіх ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі будзе праводзіцца прадметна-метадычны тыдзень па беларускай мове і літаратурнаму чытанню сярод навучэнцаў І-ІV класаў.

раскрыть » / « свернуть
20.11.2017

Дашкольнікі чыталі творы класікаў

  16 лістапада 2017 года ў ДУА “Яслі-сад №4 г.п.Глуск” адбыўся конкурс чытальнікаў твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа сярод выхаванцаў сярэдніх і старшых груп. 

раскрыть » / « свернуть
08.11.2017

Купала і Колас – зямлі вялікай галасы

 2017 год у нашай краіне праходзіць пад знакам 135-гадовага юбілею вялікіх песняроў беларускага  народа, класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. 

раскрыть » / « свернуть
03.11.2017

Дзень беларускай гульні ў ДУА “Яслі-сад №3 г.п.Глуск”

  26 кастрычніка 2017 года ў ДУА “Яслі-сад №3 г.п.Глуск” з самай раніцы дзяцей чакала гульня. Не проста  гульня, а беларуская. Мэтай правядзення такога дня з’яўляецца знаёмства дзяцей з гісторыяй беларускіх народных гульняў, развіццё хуткасці рэакцыі, фізічных якасцей, умення падтрымаць таварыша ў гульні.

раскрыть » / « свернуть
31.10.2017

Восеньскі кірмаш у ДУА "Яслі-сад № 4 г.п.Глуск"

 Традыцыйны восеньскі кірмаш прайшоў у ДУА "Яслі-сад № 4 г.п.Глуск". 

раскрыть » / « свернуть
24.10.2017

Беларускае свята “Дажынкі”

  Са старажытных часоў “Дажынкі” азначалі канец жніва, гарачай уборачнай пары і цяжкай працы. 

раскрыть » / « свернуть
23.10.2017

135-годдзе з дня нараджэння беларускіх класікаў – Янкі Купалы і Якуба Коласа.

 У ДУА “Яслі-сад №4 г.п.Глуск” у кастрычніку-лістападзе праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя 135-годдзю з дня нараджэння беларускіх класікаў – Янкі Купалы і Якуба Коласа.

раскрыть » / « свернуть
17.10.2017

З вопыту далучэння да беларускай мовы выхаванцаў ДУА “Яслі-сад №1 г.п.Глуск”

  Вельмі важна навучыць сучасных дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама на ёй размаўляць. Хоць наша ўстанова i з’яўляецца рускамоўнай, але мы шмат увагi ўдзяляем развiццю менавіта беларускага маўлення дзяцей.

раскрыть » / « свернуть