Архив новостей - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.11.2017

ПРАДМЕТНА-МЕТАДЫЧНЫ ТЫДЗЕНЬ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ І ЛІТАРАТУРНАМУ ЧЫТАННЮ

  У адпаведнасці з планам работы аддзела адукацыі, спорту і турызму на 2017/2018 навучальны год, з мэтай павышэння прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў пачатковых класаў, папулярызацыі беларускай мовы сярод навучэнцаў пачатковых класаў ў перыяд з 4 па 9 снежня 2017 года ва ўсіх ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі будзе праводзіцца прадметна-метадычны тыдзень па беларускай мове і літаратурнаму чытанню сярод навучэнцаў І-ІV класаў.

 Арганізатарам прадметна-метадычнага тыдня з'яўляецца раённае метадычнае аб'яднанне настаўнікаў пачатковых класаў.

  Удзельнікамі прадметна-метадычнага тыдня з'яўляюцца:

  • - настаўнікі, якія працуюць у пачатковых класах;
  • - навучэнцы I ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
  • - законныя прадстаўнікі навучэнцаў (магчыма).

  На працягу тыдня ва ўстановах будуць адбывацца:

  • - конкурсы для навучэнцаў малодшага школьнага ўзросту;
  • - нетрадыцыйныя адкрытыя вучэбныя і факультатыўныя заняткі;
  • - выставы, прысвечаная асноўнай тэматыцы прадметна-метадычнага тыдня;
  • - экскурсіі, розныя мерапрыемствы.

 Правядзенне тыдня будзе спрыяць распаўсюджванню беларускай мовы сярод навучэнцаў пачатковых класаў.