Архив новостей - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

17.04.2017

Каб мова беларуская гучала

    З мэтай стварэння ўмоў для фарміравання ў дзяцей дашкольнага ўзросту ўстойлівага інтарэса да беларускай мовы на вясенніх канікулах у ўстановах дашкольнай адукацыі раёна праходзіў тэматычны тыдзень «Каб мова беларуская гучала». 

  Ва ўсіх дашкольных установах беларускі тыдзень быў вельмі насычаны рознага роду мерапрыемствамі: займальныя конкурсы, тэматычныя выставы, віктарыны, музычна-спартыўныя святы, чытанне мастацкай літаратуры на беларускай мове, драматызацыя беларускіх казак.  У кожнай узроставай групе праводзіліся гутаркі, беларускія рухомыя гульні, сюжэтна-ролевыя і дыдактычныя гульні, дзе педагогі фарміравалі ў дзяцей цікавасць да беларускай мовы. У Заеліцкім ВПК прайшла акцыя “Спяем гімн разам”,  выхавацель Клетненскага ВПК падрыхтавала цікавую прызентацыю “Ох, і сеяла Ульяніца лянок”, цікавае свята “Прылет буслоў” прайшло ў Бярозаўскім ВПК, конкурс чытальнікай вершаў на беларускай мове – яслі-сад № 4, Заеліцкі ВПК і Калаціцкі д/с.      На працягу тыдня выхаванцы наведвалі міні-музеі ў сваей установе, экскурсіі ў сельскія бібліатэкі, ў музычную школу мастацтваў,  у этнаграфічны музей, у Заеліцкі Дом раместваў, у кабінеты беларускай мовы.

  Значнае месца ў далучэннi дзяцей да беларускай культуры і мовы мае арганiзацыя тэматычнага асяроддзя. З гэтай мэтай у кожнай групе дашкольных устаноў выхавальнiкi абсталявалі беларускія куткі, дзе дашкольнікі знаёмяцца з народнымі рамествамі Беларусі: ткацтвам, пляценнем, з дзяржаўнымі і народнымі сімваламі.

   Важнай мэтай тэматычнага тыдня з’яўлялася арганізацыя сумеснай работы выхавальнікаў з бацькамі. Педагогамі для бацькоў былі падрыхтаваны  кансультацыі , парады, анкетаванне,  аформлены стэнды для бацькоў с цікавымі звесткамі пра Беларусь. З дапамогай бацькоў былі арганізаваны выставы “Беларуская вясна” (Завалочыцкі ВПК), “Беларуская старонка” (яслі-сад № 1), “Вугалок сялянскай хаты” (яслі-сад № 3); праведзены акцыі “Мае карані” (яслі-сад № 3) па складанню сямейнага радаводу, “Пасадзі дрэўца” (Каткаўскі ВПК), конкурс сумеснай творчасці “Беларусь мая васільковая” (яслі-сад № 1). Цікавае падарожжа з бацькамі “Па старонках роднай мовы” правеў выхавацель Клетненскага ВПК.

  Варта адзначыць, што раённы тэматычны тыдзень паспяхова прайшоў ва ўсіх установах дашкольнай адукацыі раёна. Такім чынам, педагогі ўпэўнены, што мерапрыемствы, праведзеныя у межах тыдня садзейнічалі ўдасканаленню ўмоў для вырашэння задач па развіцці беларускага маўлення дзяцей і фарміраванню цікавасці і павагі да роднай мовы і народнай спадчыны як дзяцей так і іх бацькоў.