Архив новостей - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

05.04.2017

Беларускія святы ў дашкольнай ўстанове

 У ДУА “Яслі – сад № 3 г. п. Глуск” у рамках тыматычнага канікулярнага тыдня “Каб мова беларуская гучала” з выхаванцамі старэйшага и сярэдняга ўзросту адбылося  мерапрыемства “Святы вакол нас - гімн беларускай мове”.

 Выхавацелі Марыя Іванаўна і Вера Іванаўна, вядучыя свята,  расказалі дзяўчынкам і хлапчукам аб тым, якія есць святы і абрады ў беларусаў. Пайгралі на музычных інструментах,разам выканалі беларускі народны танец “Польку”, згулялі ў беларускія народныя гульні “Ручаёк”, “Лапці”.Выхаванцыне толькі пашырылі уяўленні аб беларускіх гульнях, якія пакінулі нам у спадчыну нашы продкі, але праявілі спрыт і лоўкасць.

 Правялі віктарыну “Ці  ведаеце  вы  казкі?”.  Выхаванцы з захапленнем стараліся даць правільныя адказы на прапанаваныя пытанні вядучых, адгадвалі  загадкі, успамнілі калыханкі, лічылкі і забаўлянкі.  Спявалі беларускія песні і частушкі, чыталі вершы.

 Свята прайшло займальна і весела. Дзеці і дарослыя  атрымалі  вялікую  асалоду ад размовы на сваёй  роднай беларускай  мове.