Архив новостей - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

15.07.2019

Канікулы без дыму і агню

 У Глускiм раёне праходзiць акцыя «Канікулы без дыму і агню». У летнім лагеры з дзённым знаходжаннем дзяцей пры Усцярхоўскай школе выратавальнікі правялі сустрэчу з хлопцамі i дзяўчатамi.

 У ходзе сустрэчы iнспектар правёў гутарку з дзецьмі, у якой нагадаў асноўныя правілы бяспекі жыццядзейнасці ў летні перыяд.

 

Таксама хлопцы пазнаёміліся з аварыйна-выратавальнай тэхнікай, паспрабавалі надзець на сябе баявую вопратку выратавальнікаў-пажарных, падаць ваду з дапамогай пажарнага ствала і пасядзелі ў кабіне пажарнай аўтацыстэрны.

 Практычна штодня ў Рэспубліцы адбываюцца НС з удзелам дзяцей. У зоне рызыкі дзеці ўсіх узроставых груп ад нараджэння да 17 гадоў. Галоўная прычына - адсутнасць належнага нагляду. Бацькі часта нават не падазраюць аб тым, што тыя ці іншыя прадметы могуць прадстаўляць небяспеку для дзіцяці. Зірніце на свет вачыма свайго дзіцяці. Апусціцеся на ўзровень росту малога і паглядзіце, якія прадметы могуць выклікаць у яго цікавасць і ў той жа час нанесці шкоду? Абрус на якой стаіць ваза або гарачай гарбатай, шнуры ад тэлевізара і кампутара, гарачыя рондалі і патэльні на пліце, прыадчыненае акно ці сонечныя зайчыкі ў вадаёме? Уважліва паглядзіце вакол і прыбярыце тыя прадметы, да якіх можа дацягнуцца дзіця. Калі вы знаходзіцеся ў вёсцы, на лецішчы і ў радыусе хоць бы 100 метраў ёсць нават невялікі вадаём, задача бацькоў ні на хвіліну не пакідаць дзіця без нагляду, інакш быць бядзе.

 

 

Інспектар ГПiВО Глускага РАНС

Бярозкін Станіслаў