Архив новостей - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

25.09.2018

105 год з дня нараджэння Сяргея ІванавічаГрахоўскага – паэта, празаіка, перакладчыка, публіцыста, крытыка

 24 верасня ў дзіцячым садзе №1 г.п.Глуска прайшоў тэматычны вечар для дзяцей сярэдняга і старэйшага ўзросту, прысвечаны да 105 - годдзя з дня нараджэння знакамітага земляка, таленавітага паэта Сяргея Іванавіча Грахоўскага.

 Выхаванцы пазнаёміліся з вершамі для дзяцей: “Мой каляндар”, “Ласяня”, “Май”, “Гусі”, “Сунічкі”, “У лесе”, з некаторымі бібліяграфічнымі звесткамі пра паэта. Выхавальнікі Праневіч Людміла Іванаўна і Шафарэнка Марына Сяргееўна расказалі дзецям, што дзяцінства і юнацтва Сяргея Грахоўскага прайшло ў Глуску. Менавіта гэтаму мястэчку прысвечаныя вершы “Пачатак”, “На Пцічы”, “У Глуску”.

 Таксама дзецям паведалі, што С.І.Грахоўскі з’яўляецца ганаровым жыхаром Глуска, ў яго гонар устаноўлена мемарыяльная дошка, пераіменаваны бульвар, яго імя носіць школа.

 Для бацькоў педагогі аформілі тэматычныя стэнды, выставы кніг Сяргея Іванавіча Грахоўскага.

 Дадзенае мерапрыемства было арганізавана з мэтай узбагачэння ў выхаванцаў і іх бацькоў ведаў пра родны горад, фарміравання пачуцця гонару за месца , дзе мы нарадзіліся, з мэтай выхавання паважлівых адносін да таленавітых землякоў .

 

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

Алена Аляксандраўна Макарава