Архив новостей - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

20.02.2018

Масленіца! Шырокая, разгульная!

 Педагогі ДУА «Яслі-сад №1 г.п.Глуск» дзяцей з ранняга ўзросту знаёмяць з беларускай культурай, традыцыйнымі народнымі святамі. Мы стараемся прывіваць выхаванцам нешта незабыўнае, якое дазваляе адчуць сувязь з мінулым. Бо нездарма кажуць: «Захоўвайце традыцыі, а традыцыі захаваюць вас».

 Адным з такіх святаў з'яўляецца вялікая народнае гулянне ў канцы зімы «Масленіца». Менавіта таму і паўстала ідэя ў правядзенні святочнага гуляння і ў нашым дзіцячым садзе. 

 Музычны кіраўнік Наталля Альбертаўна Аншыц і выхавальнік Людміла Юліеўна Пракопчык пазнаёмілі дзяцей сярэдняга и старэйшага ўзросту з традыцыямі правядзення Масленіцы, далі выхаванцам магчымасць зразумець сэнс гэтага вясёлага і трошкі сумнага свята. 

 Для дзяцей былі арганізаваны вясёлыя гульні, эстафеты, скокі. Рабяты з задавальненнем мераліся сілай, паказвалі сваю ўдаласць, спявалі песні і вадзілі карагоды. Вясёлай і задорнай забаўкай дзеці і дарослыя праводзілі зіму і заклікалі вясну. 

 А ўзавяршэнне свята, як і падабаецца на Масленіцу,  частаваліся смачнымі блінамі, якія ад усёй душы падрыхтавалі для нас бацькі.

Намеснік загадчыка

па асноўнай дзейнасці

А.А.Макарава