Архив новостей - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

20.02.2018

Адсвяткавалі Вясёлую Масленіцу!

 У ДУА «Яслі - сад №4 г.п. Глуск »стала добрай традыцыяй святкаваць Масленіцу гулянняміз песнямі, танцамі, карагодамі, гульнямі і спартыўнымі спаборніцтвамі.

 Масленіца - вясёлае, шумнае, народнае свята. У масленічную нядзелю людзі праводзяць зіму і сустракаюць вясну. Сімваламі гэтага свята лічацца сонца, бліны і пудзіла Масленіцы. Усе дзеці ведаюць пра масленіцу, пра бліны, якія трэба ёсці, і пра пудзіла, якое трэба спальваць. Але ведаць гэта адно, а вось ўбачыць, а яшчэ лепш паўдзельнічаць у гэтым – зусім іншая справа.

 Выхаванцы дашкольнай установы праводзілі зіму і з радасцю сустракалі прыгажуню Вясну. Вясёлае свята арганізавалі з дзецьмі старшых груп музычныя кіраўнікі Ермакова Ніна Васільеўна і Коўзан Наталля Анатольеўна.

 Традыцыйна свята скончылася ласаваннем смачных і пышных бліноў, бо бліны - гэта сімвал Масленіцы, Сонца, - такія ж гарачыя, румяныя і залацістыя!

Выхавацель Іотка Т.С.