Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.01.22

Раённае метадычнае аб'яднанне педагогаў-псіхолагаў па тэме "Прафілактыка стрэсавых сітуацый"

19 студзеня 2022 года на базе ДУА «Гімназія г. п. Глуска» прайшло пасяджэнне раённага метадычнага аб'яднання педагогаў-псіхолагаў па тэме "Прафілактыка стрэсавых сітуацый" у форме інтэрактыўнай лекцыі.

Стрэс з'яўляецца важным фактарам, якія ўплываюць на стабільнасць паводзін і здароўе чалавека. І вельмі важнай задачай для чалавека сёння з'яўляецца як прафілактыка стрэсаў, так і памяншэнне сацыяльна-псіхалагічнай напружанасці ў сваім асяроддзі.

У першай частцы інтэрактыўнай лекцыі былі актуалізаваны веды спецыялістаў аб стрэсе, этапах і прычынах яго ўзнікнення, аб прафесійным (эмацыйным) выгаранні, сутнасці дадзенага сіндрому, аб эфектыўных метадах і прыёмах фарміравання стрэсаўстойлівасці.

З мэтай фарміравання практычных псіхалагічных навыкаў ўдзельнікі мерапрыемства выконвалі розныя заданні і практыкаванні, такія як: «Дыяфрагмальнае дыханне», «Асацыяцыі», «Выкід» (нейраграфіка) і інш.

Такім чынам, падчас пасяджэння педагогі-псіхолагі паглыбілі свае веды і ўменні як супрацьстаяць стрэсу, аднавіць сваю працаздольнасць, папярэдзіць сіндром унутранага выгарання, як выйсці з барацьбы са стрэсам пераможцам і знайсці новыя рэсурсы для дзейнасці.