Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

20.01.22

Раённыя спаборніцтвы па шахматах сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі

18 студзеня 2022 года на базе спартыўнай установы "Глускі фізкультурна-аздараўленчы клуб" прайшлі раённыя спаборніцтвы па шахматах сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з мэтай выяўлення наймацнейшых навучэнцаў у зборную каманду раёна для ўдзелу ў абласной спартакіядзе школьнікаў.

Спаборніцтвы насілі асабісты характар. У цырымоніі прынялі ўдзел юнакі і дзяўчаты 2007 года нараджэння і маладзей.

Пераможцамі ў асабістым заліку сярод дзяўчат сталі:

1-е месца - Былінская Анастасія (ДУА "СШ № 2 г. п. Глуска"),

2-е месца - Чарніцына Дар'я (ДУА "СШ № 2 г. п. Глуска"),

3-е месца - Барысік Яна (ДУА «Гімназія г.п. Глуска»).

Сярод юнакоў пераможцамі сталі:

1-е месца - Сідаровіч Багдан (ДУА «СШ № 1 імя С.І.Грахоўскага г.п.Глуска"),

2-е месца - Сарокін Глеб (ДУА "СШ № 1 імя С.І.Грахоўскага г.п.Глуска"),

3-е месца - Сеўрук Алег (ДУА "Гімназія г. п. Глуска").

Метадыст ДУА «Глускі РВМК»
Купчэня М.І.